26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых маштабных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва - аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
26 красавіка ў праваслаўным храме Успення Прасвятой Багародзіцы (Даўгаўпілс, вул.Пушкіна, 2) будзе адслужана паніхіда па ахвярах чарнобыльскай трагедыі.
Пачатак - у 12.00 гадзін.
Запрашаем жыхароў Даўгаўпілса, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса; беларускага, рускага і ўкраінскага нацыянальна-культурных таварыстваў успомніць гэтыя трагічныя падзеі, у агульнай малітве ўспомніць загінулых ад чарнобыльскай катастрофы.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры