“Жанчына. Вясна. Каханне”. Пад такой мілагучнай назвай напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 6 сакавіка 2016 года, у 14.00, у Палацы культуры пройдзе святочны вясенні канцэрт, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). Сардэчна запрашаем!Прырода жанчын такая, што ім неабходна адчуваць сябе каханымі і неабходнымі. І такую магчымасць ім прадастаўляе цудоўнае, любімае і доўгачаканае свята – Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка, свята вясны і ўвагі да жанчын. У гэты дзень для мілых дам гучаць словы кахання, пахнуць кветкі, гучыць рамантычная музыка і рыхтуюцца падарункі.
Спецыяльны госць святочнага канцэрта – узорны аматарскі калектыў музычнай студыі «Альтанка» (стваральнік і нязменны кіраўнік – кампазітар Мікалай Радыёнаў) з Віцебска. Гэты калектыў славіцца сваімі выступленнямі і перамогамі на рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, удзельнічае ў тэлевізійных праектах. Ім апладзіравалі Беларусь, Расія, Украіна, Малдова, Латвія, Літва, Польшча, Швецыя, Германія. У мінулым годзе яны сустрэлі сардэчны прыём у Даўгаўпілсе і далі благачынны канцэрт у дзіцячым доме.
Вас таксама парадуюць сваімі песнямі, танцамі, музыкай творчыя калектывы ЦБК: гурт беларускай народнай песні «Купалінка», танцавальны ансамбль «Лянок», вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі», ансамбль сеньёраў «Спадчына», ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май». А мясцовыя паэты падораць свае лірычныя і рамантычныя вершы мілым жанчынам.
Канцэрт пройдзе ў нядзелю, 6 сакавіка, у 14.00, у Палацы культуры (вул.Смілшу, 92, малая зала). Прыходзьце, калі ласка, і атрымлівайце зарад цудоўнага настрою і мора пазітыўных эмоцый!
Уваход свабодны.