У пятніцу, 26 студзеня 2018 года, у 17.00, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца выстава карцін «Зімовая мелодыя» студыі самадзейных мастакоў «Каларытны свет». У аматараў мастацтва ёсць унікальная магчымасць прыйсці ў Беларускі дом і акунуцца ў свет гармоніі і прыгажосці!
Цэнтр беларускай культуры праводзіць шмат рознапланавых творчых мерапрыемстваў. У іх лік уваходзіць рэгулярнае правядзенне мастацкіх выстаў, на якіх даволі часта адкрываюцца новыя імёны для шырокай публікі. У Беларускім доме даўно і плённа супрацоўнічаюць з мясцовымі мастакамі. Тут неаднаразова праводзіліся шматлікія як персанальныя, так і зборныя выставы самадзейных мастакоў. Мастацкай студыяй «Каларытны свет», створанай пры ЦБК, кіруе Велта Лоце, якая аб'яднала непрафесійных мастакоў Даўгаўпілса.
На выставе будзе прадстаўлена шмат карцін майстроў, якія ўжо знаёмыя аматарам мастацтва па папярэднім выставах: Вэлты Лоцэ, Еўфрасінні Лелэ, Пятра Лаўрэнава і Барыса Барысава. У кожнага майстра свой стыль і почырк, свая тэхніка жывапісу, але ўсё працы прысвечаны зімовай тэматыцы; сярод карцін будзе нямала такіх, якія глядач убачыць упершыню. І, вядома ж, прагучаць вершы і шмат песень.
Запрашаем на адкрыццё выставы, якое пройдзе ў ЦБК у пятніцу, 26 студзеня 2018 года, у 17.00, па адрасе: г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара).
Выстава «Каларытны свет» будзе адкрыта да 31 сакавіка 2018 года (з 9.00 да 17.00 у рабочыя дні). Уваход бясплатны.
Арганізатар: Цэнтр беларускай культуры.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры