24 лістапада, 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства пройдзе VII Міжнародны фестываль народнай культуры "Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Яркае свята арганізуе даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры, Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і Цэнтра латышскай культуры.
Фестываль адкрыецца 24 лістапада, у 13.00, канферэнцыяй «Культурны мост: Латвія - Літва - Эстонія - Беларусь", на якой будуць абмяркоўвацца пытанні захавання беларускай культуры ва ўмовах пражывання за мяжой этнічнай радзімы - у краінах Балтыі. Цэнтр беларускай культуры таксама прэзентуе сваю выдадзеную кнігу «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе».
У 17.00 у фае Дома Адзінства разгорнецца традыцыйная рамесная выстава. Майстры будуць рэкламаваць вырабы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і навучаць іх вырабляць. Паўторыцца і дабрачынная кніжная акцыя: абмен беларускай кнігі на фестывальны сувенір - «гузік шчасця». Час чакання Гала-канцэрта палепшаць беларускія аматарскія ансамблі Латгаліі, сваім спевам ствараючы святочную атмасферу.
У 18.00 пачнецца Гала-канцэрт фестывалю. Яго асноўную тэатралізавана-музычную імпрэзу выканаюць даўгаўпілскай беларускія калектывы - тэатральная студыя «Паўлінка», ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" і харавая капэла «Спадчына».
Па традыцыі, на фестываль прыедуць госці і сябры даўгаўпілскага Беларускага дома - ансамблі беларускіх таварыстваў з Екабпілса, Ліван, Прэйлі, Рэзэкне і Дагды (Латвія), Вісагінаса (Літва) і Маарду (Эстонія), а таксама творчыя калектывы з Бабруйска, Браслава і Міёраў (Беларусь).
Сардэчна запрашаем на святочны канцэрт VII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», які адбудзецца ў пятніцу, 24 лістапада, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства! Уваход бясплатны. І хай спявае душа! А фестывальны фірмовы знак - млын як сімвал працы і руху, хай адарыць Вашы дамы багаццем і дабрабытам!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры