2 лістапада 2017 года ў Даўгаўпілсе адбудзецца канцэрт дзіцячага танцавальнага ансамбля «Равеснік» з Беларусі. Заслужаны аматарскі калектыў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ, удзельнік міжнародных фестываляў і конкурсаў падорыць даўгаўпілчанам цудоўны вечар. Пачатак канцэрта - у 18.00, у Даўгаўпілскім універсітэце (вул.Парадес, 1).
Ансамбль танца «Равеснік» створаны ў 1958 годзе на базе Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. У ансамблі займаецца больш за 500 дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Калектыў мае багатую гісторыю і традыцыі, з'яўляецца дыпламантам шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў, у тым ліку лаўрэатам спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Юным танцорам апладзіравалі ў Вялікабрытаніі, Расіі, Турцыі, Францыі, Кітаі, Італіі, Германіі, Нарвегіі, Андоры, Польшчы, Партугаліі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстраліі, ЗША і іншых краінах свету.
У рэпертуары ансамбля - беларускія народныя і народна-стылізаваныя танцы,
дзіцячыя харэаграфічныя малюнкі, танцы народаў свету. Мастацкі кіраўнік ансамбля «Равеснік» - балетмайстар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Семчанка.
У чацвер, 2 лістапада 2017 года, у 18.00, у актавай зале новага корпуса Даўгаўпілскага ўніверсітэта (вул.Парадес, 1) адбудзецца канцэрт заслужанага аматарскага танцавальнага ансамбля «Равеснік».
Выступленне арганізавана пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе, Цэнтра беларускай культуры і Даўгаўпілскага ўніверсітэта.
Уваход - свабодны.
Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры