13 верасня 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася літаратурная сустрэча з доктарам філалогіі, прафесарам кафедры русістыкі і славістыкі Даўгаўпілскага Універсітэта Аркадзем Немінушчым, які прачытаў лекцыю пра беларускую літаратуру з акцэнтам на культурную спадчыну Францыска Скарыны. Лекцыя стала працягам літаратурнага форума, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Новы творчы сезон Цэнтр беларускай культуры адкрыў 1 верасня, арганізаваўшы літаратурны форум "Кніга жыве ...», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Тэму працягнула лекцыя пра Францыска Скарыну і яго гістарычныя працы, якую ў займальным фармаце дыялогу са слухачом прачытаў прафесар ДУ Аркадзь Немінушчы.
Беларусы адкрылі для сябе новыя, невядомыя ім раней факты з біяграфіі знакамітага асветніка, гуманіста эпохі Рэнесанса, які стаў выдаўцом першай беларускай друкаванай кнігі - "Псалтыр".
У цёплай атмасферы і за кубкам гарбаты працягнулася гутарка пра беларускую літаратуру, і ўсе жадаючыя маглі падзяліцца сваімі думкамі і ўражаннямі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры