18 чэрвеня 2017 года ў п.Сілэнэ прайшоў 9-й Песенны фестываль «У коле сяброў», які сабраў ансамблі, спяваючыя на розных мовах, з пасёлкаў Даўгаўпілскага краю, Даўгаўпілса і Екабпілса. Беларускія песні на спеўным форуме выконвала харавая капэла «Спадчына» даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Песенны фэст, які адбываецца ў 9-ы раз, на гэты раз сабраў у прыгранічным пасёлку Сілэнэ вакальныя ансамблі з Калкун, Саліенэ, Бікерніекі, Дэмэнэ, Лауцэсэ і Сілэнэ, Даўгаўпілса і Екабпілса. У коле сяброў гучалі песні на латышскай, рускай, беларускай, украінскай і польскай мовах, іўрыце. Удзельнікі аматарскіх калектываў радавалі гледачоў не толькі задушэўнымі спевамі, артыстызмам, але і рознакаляровай палітрай народных касцюмаў.
Харавая капэла «Спадчына» пад кіраўніцтвам Яніны Юзэфовіч выканала дзве песні на беларускай мове: пра «край белых буслоў», і пра ночку цёмную. На самай мяжы з Беларуссю песні пра этнічную радзіму для многіх жыхароў пасёлка і ўдзельнікаў фестывалю, выкананыя з душэўным цяплом, гучалі асабліва пранікнёна.
Старшыня Скрудаліенскай воласці Беція Іванова, уручаючы Я.Юзэфовіч дыплом, падзякавала «Спадчыну» за прыгожыя песні.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры