У пятніцу, 21 красавіка 2017 года, у 18.00, у вялікай зале даўгаўпілскага Палаца культуры пройдзе юбілейны канцэрт, прысвечаны 25-годдзю ансамбля беларускай народнай песні "Купалінка" даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" пад кіраўніцтвам Вячаслава Пятрова - гэта запальныя, гарэзлівыя і лірычныя песні з непаўторным беларускім гумарам і каларытам.
Калектыў быў арганізаваны ў 1992 годзе. Сваёй назвай ён абавязаны свайму першаму кіраўніку - педагогу і музыканту Яніне Юзэфовіч.
«Купалінка» з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх міжнародных фестываляў і святаў:
• «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім (Беларусь, 2016),
 • «Купалле ў Полацку» (2016),
 • Міжнароднага фестывалю «Балтыка-2015» (Рыга, 2015),
 • Міжнароднага фестывалю "Залессе збірае сяброў" (Беларусь, 2015),
 • Міжнароднага беларускага фальклорнага фестывалю "Фэст" (Дагда, 2015),
 • Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе" (2011, 2012,  2013, 2014, 2015, 2016),
 • IV фестывалю народнай песні (Ліваны, 2015),
 • Фестывалю «Ģimenes šūpolī" (Даўгаўпілскі край, 2015),
 • VII Міжнароднага этнафестывалю «GOSTI» (Рэзэкне, 2014),
 • Х Міжнароднага Даўгаўпілскага фальклорнага фестывалю (2014),
 • Дыпламант XXV Уселатвійскага свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013); сярэбраны прызёр (2 месца)
 • Міжнароднага фестывалю "Браслаўскія зарніцы" (Беларусь, 1999, 2007),
 • ІІ Міжнароднага фестывалю беларускай народнай песні (Рыга, 2007),
 • XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006),
 • Міжнароднага фестывалю песні і танца (Екабпілс, 2006),
 • VI Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2006),
 • III і IV Міжнароднага музычнага фестывалю нацыянальных меншасцяў "Латгальскі вянок" (Індра, 2002, 2004)
 • II Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва "Аугшдаугава" (Даўгаўпілскі край, 2004)
 • Фестывалю беларускай народнай песні (Рыга, 2003),
 • Міжнароднага фестывалю народнай творчасці "Гуляй, гармонік, у Латгаліі" (Прэйлі, 2003)
 • II Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2001) i інш..
Ансамбль "Купалінка" адзначаны наступнымі ўзнагародамі: Падзякай Латвійскага Цэнтра народных культур, Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Падзякай Упраўлення культуры Даўгаўпілскай гарадской думы, Падзячнай граматай Даўгаўпілскай гарадской думы.
У рэпертуары ансамбля больш за 40 беларускіх фальклорных і абрадавых песень, а таксама ёсць латышскія і латгальскіх народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.
У выкананні ансамбля "Купалінка" прагучаць лепшыя песні з багатага рэпертуару калектыва. Удзельнікі ансамбля падораць усім гледачам выдатны настрой у цёплы красавіцкі дзень!
У канцэрце таксама прымуць удзел калектывы Цэнтра беларускай культуры: вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", танцавальны ансамбль "Лянок", харавая капэла «Спадчына», тэатральная студыя "Паўлінка", а таксама госці з Латгаліі, Літвы і Беларусі.
Сустракаемся 21 красавіка 2017 года, у 18.00, у вялікай зале Палаца культуры! Уваход бясплатны.
Арганізатары канцэрта: даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры ў супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым».
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306


 
			     