«Времена года» - пад такой назвай у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) 3 сакавіка 2017 года, у 16.00, адкрыецца выстава карцін Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Знатакі і аматары мастацтва змогуць палюбавацца сюжэтамі і краявідамі на тэму ўсіх часоў года, паслухаць вершы і песні на беларускай мове.
Ініцыятарам і ідэйным натхняльнікам вельмі значнай для творчых людзей падзеі з'яўляюцца кіраўніца Асацыяцыі Марыя Сафронава і Цэнтр беларускай культуры, дзе праводзіцца вельмі шмат рознапланавых творчых мерапрыемстваў, у тым ліку выставы мастакоў як Даўгаўпілса, так і Латгаліі. Творчых людзей прыцягвае тая атмасфера шчырасці, душэўнасці, талерантнасці, якая пануе ў Беларускім доме.
На выставе будуць прадстаўлены работы 7 членаў Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі: Марыі Сафронавай, Настассі Сазанковой, Таццяны Рускулэ, Ларысы Сяргеевай, Ефрасінні Лелэ, Аксаны Лабецкай, Жаны Букоўскаі. Кожны з прадстаўленых мастакоў - яскравая і шматгранная творчая асоба, якая валодае шматлікімі здольнасцямі і талентамі. Іх працы аб'яднаны тэмай розных часоў года.
Выстава «Времена года» будзе адчынена для ўсіх жадаючых да 31 сакавіка 2017 года (з 9.00 да 17.00) па адрасу: Палац культуры, вул.Смілшу, 92, 3 паверх, 305 каб.
Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306