24 чэрвеня 2016 года ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка" даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры прыняў удзел у інтэрактыўным тэатралізаваным свяце «Купалле» у вёсцы Экімань Полацкага раёна.
https://bkc.daugavpils.lv/be/foto/47-270616-2#sigProId03f0ccda81
24 чэрвеня ў вёсцы Экімань Полацкага раёна з размахам адзначылі адно з самых старажытных народных святаў - Купалле, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі. Сімвалічна, што ў Латвіі ў гэты дзень святкуюць пасля Ліга Янаў-дзень.
Купалле ў беларускай сельскай сядзібе ў фармаце форум-тэатра праводзілася ўпершыню і перасягнула ўсе чаканні. На беразе ракі Заходняя Дзвіна ў аграэкасядзібе «Якім і Маня» сабралася шмат гледачоў, якія сталі і актыўнымі ўдзельнікамі свята. Паводле легенды, Экімань сваю назву атрымала дзякуючы двум закаханым - Якіму і Мане, якія жылі па розныя берагі ракі і пераклікаліся. Ужо ў нашы дні дзве працавітыя, творчыя асобы - Іван і Людміла, пабудавалі на высокім беразе Заходняй Дзвіны ў Экімань сядзібу. Дзеці выраслі і раз'ехаліся, а бацькі далі сваёй сядзібе імя з легенды і папулярызуюць экалагічны адпачынак на вёсцы. Выгляд з вокнаў дома адкрываецца надзвычайны - рака, полацкі Сафійскі сабор, мост, агні вялікага горада. Вось у гэтым вельмі прыгожым месцы і адбылося «Купалле».
Госці святкавання «Купалле» у Экімані ўдзельнічалі ў шэрагу сімвалічных абрадаў: збіралі гаючыя зелкі і кветкі, якія ў гэтую ноч набываюць асаблівую сілу; вучыліся плесці вянкі, вадзілі карагод, гулялі ў народныя гульні, скакалі праз вогнішча, варажылі на вадзе пры дапамозе вянкоў, шукалі кветка шчасця. Галоўным атрыбутам свята стала вогнішча і запаленае кола, упрыгожанае вянкамі, кветкамі, стужкамі, якое сімвалізуе сонца. А якая ж смачная на свежым паветры была абрадавая ежа: сыр, кулага, верешчага, аладкі, квас і толькі што звараны на агні крупнік!
Асноўнае музычнае суправаджэнне купальскага вечара было спрадвечна народным - фальклорны ансамбль «Варган» пад кожны абрад выконваў аўтэнтычныя архаічныя песні.
Даўгаўпілскі ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" (кіраўнік Вячаслаў Пятроў) прадставіў латышскія песні, выкананыя ў дзень летняга сонцастаяння "Ліга», і беларускія купальскія песні. Госці свята змаглі прадэгуставаць традыцыйны пачастунак латышскага Ліга - Янаў сыр з кменам і аржаны хлеб з часнаком. Удзельнікі «Купалля» шчыра сустрэлі «Купалінку» з Даўгаўпілса і падпявалі знаёмыя беларускія песні.
Выдатным завяршэннем свята «Купалле» стала вогненнае шоў у выкананні тэатра гістарычнай рэканструкцыі «Полацк Звяз».
Галоўны сэнс Купалля - ачышчэнне душы і цела ад усяго цёмнага, незразумелага, ад непатрэбных дзеянняў, ад злосці і няшчасцяў праз абрады, што і адбылося ў сядзібе «Якім і Маня». Такая анімацыйная праграма дазволіць раскрыць турыстычныя магчымасці Экімань пасродкам захавання, прасоўвання культурнага, прыроднай і гістарычнай спадчыны.
Цэнтр беларускай культуры выказвае падзяку Аддзелу адукацыі, спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта (Беларусь) за арганізацыю на высокім узроўні свята і візіту; уладальнікам аграэкасядзібы «Якім і Маня» за сардэчны прыём; экскурсаводу Ларысе Яцкевіч за пазнавальную экскурсію па Полацку.
Инфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Ирына Якушонак, арганізатар культурных мерапрыемстваў,
т. 654 24695, моб. 27110857,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv,
LV-5410, Латвія, Даўгаўпілс, вул.Смішу, 92, каб.305-306