У сераду, 14 студзеня 2026 года, у 18:00, у Фарштадскай культурнай прасторы Цэнтра нацыянальных культур (вул. Відзэмэс, 41а) пройдзе юбілейная творчая вечарына паэта Анатоля Галера “Вершы як адлюстраванне душы”.
Анатоль Галер – паэт, бард, удзельнік ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”. У творчым багажы паэта чатыры зборнікі вершаў, пяты ў цяперашні час рыхтуецца да публікацыі.
Музычна-паэтычны вечар “Вершы як адлюстраванне душы” прысвечаны 75-гадоваму юбілею А. Галера. У праграме вечара – вершы і песні ў выкананні аўтара, а таксама выступленні вядомых даўгаўпілскіх салістаў і дуэтаў.
Уваход на імпрэзу бясплатны.
Арганізатар – Цэнтр нацыянальных культур установы “Палац культуры Даўгаўпілса” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Дадатковая інфармацыя:
Цэнтр нацыянальных культур
установы “Палац культуры Даўгаўпілса”,
тэл.: +371 20374840

