У пятніцу, 23 верасня 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках дзён паэзіі пройдзе музыкальна-паэтычны вечар паэта, аўтара і выканаўцы ўласных песень Анатоля Галлера «Не погасить костер души поэта…»
Анатоль Галлер - вядомы даўгаўпілскі паэт, музыкант, аўтар і выканаўца сваіх песень, аўтар зборнікаў вершаў і песень «С открытым сердцем» (2009), «Калейдоскоп души» (2013), песенніка, прысвечанага 740-годдзю Даўгаўпілса (2015). А.Галлер - шматгранная творчая асоба: захапляецца літаратурай, музыкай, спортам, у тым ліку – шахматамі. Вершы пачаў пісаць у 1974 годзе. Друкаваўся ў газетах «Советская молодежь», «Строительная газета», «Миллион», у альманаху «РУСЛО» рускай пісьменніцкай арганізацыі, у зборніку «Дни поэзии», які выдаецца Даўгаўпілскай гарадской думай.
Творчая сустрэча з таленавітым паэтам і музыкантам, яркай асобай і цікавым субяседнікам пройдзе 23 верасня, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, Палац культуры, 3 паверх, 305 каб.). Вас чакае паэтычны і музычны свет кахання, філасофіі, прыроды, чалавечых пачуццяў і перажыванняў.
Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306