У сераду, 21 верасня 2016 года, у 18.00, у Палацы культуры (праездам з Літвы) беларускі тэатр «Комедия» дасць двухгадзінны спектакль «Спасибо, Марго!» па п'есе расійскага драматурга Валерыя Мухар'ямава, які ўжо некалькі гадоў з вялікім поспехам ідзе ў тэатрах Канады і США.
Тэатр «Комедия» быў заснаваны ў 2012 годзе, паспяхова развіваецца і працуе над новымі праектамі. У рэпертуары тэатра спектаклі па п'есах беларускіх і замежных аўтараў: «Спасибо, Марго!», «Комедия», «Смешные деньги», «Рогоносец» і інш. Тэатр паспяхова выступае ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой.
В трупе тэатра «Комедия» іграют акцёры вядучых тэатраў Мінска: Эмілія Пранскутэ (НАДТ ім. Горкага), Алег Коц (НАДТ ім. Горкага), Людміла Сідаркевіч (Рэспубліканскі тэатр Беларускай драматургіі), Сяргей Шымко (Рэспубліканскі тэатр Беларускай драматургіі). Гэтых і іншых акцёраў вы і ўбачыце ў дзіўна кранальнай і вясёлай гісторыі з яркімі камедыйнымі сітуацыямі. Месца дзеяння – Атланцік Сіці, а героі п'есы – эмігранты, якія ў розны час прыехалі ў США з былога СССР.
Яркую камедыйную гісторыю вы зможаце ўбачыць у сераду, 21 верасня, у Палацы культуры (г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, 3 паверх, 310 каб.), у зале тэатральнай студыі «Искатель». Пачатак – у 18.00.
Арганізатар: даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры.
Сардэчна запрашаем!