12 мая 2023 года, у 18.00, у Доме Адзінства (вул. Рыгас, 22А) адбудзецца канцэрт нацыянальна-культурных ансамбляў Даўгаўпілса “Суквецце культур”, прымеркаваны да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.
Даўгаўпілс – гэта разнастайнасць. Такім дэвізам горад пазіцыянуе сябе, у тым ліку як горад поліэтнічны, мультыкультурны. Мы розныя, але жывем побач, цікавыя адзін аднаму, і дыялог культур рэальны.
У цудоўнай зале Дома Адзінства прагучаць прыгожыя песні на латышскай, латгальскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах; будуць выкананы запальныя польскія і яўрэйскія, беларускія і рускія народныя танцы.
Сардэчна запрашаем на сумесны канцэрт творчых калектываў нацыянальна-культурных таварыстваў горада “Суквецце культур”, які пройдзе ў пятніцу, 12 мая 2023 года, у 18.00, у канцэртнай зале Доме Адзінства.
Арганізатар: Цэнтр беларускай культуры.
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка.
Уваход бясплатны!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры