1 верасня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выстава новых кніг, прысвечаная Дню ведаў і Дню беларускай пісьменнасці.
Дзень беларускай пісьменнасці з’яўляецца нацыянальным святам Беларусі і з 1994 года ладзіцца ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна праходзіць у гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Знакавым з’яуляецца тое, што гасцей вітаюць невялікія гарады і мястэчкі са сваімі аўтэнтычнымі традыцыямі і звычаямі. Таму свята не толькі далучае людзей да роднай мовы і беларускай кнігі, але і знаёміць з прыгожымі мясцінамі Беларусі. Беларусам ёсць чым ганарыцца: беларуская пісьменнасць мае шматвекавыя корні, а яе асветнікі вядомы далёка за межамі краіны.
На выставе прадставлена шмат кніг, подораных на прэзентацыях, якія праходзілі раней у ЦБК. У іх ліку “Творец возвышенных Мадонн” Аляксея Кузьміча-малодшага; “Выбраныя творы Пятра Сакола і Валянціны Казлоўскай”, “Выбраныя творы Вольгі Сахаравай і Сяргея Сахарава”, “Выбраныя творы Віктара Вальтэра”, Язэп Драздовіч “Праз церні да зорак”, выданыя ў сааўтарстве знакамітых беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў, краяведаў і ўкладальнікаў Міхася Казлоўскага і Сяргея Панізніка, жыццёвым крэда якіх з’яўляецца вяртанне імён незазлужана забытых асоб; а таксама кнігі пра класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа і, вядома ж, матэрыялы пра выдатнага дзеяча беларускай культуры ХХI стагоддзя, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага друкавання Францішка Скарыну, шмат іншых друкаваных матэрыялаў.
Запрашаем наведаць выставу з 1 па 18 верасня 2016 года, з 9.00 до17.00 гадзін, у ЦБК (Палац культуры, вул.Смілшу, 92, 3 паверх, 305 каб.)
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306