У чацвер, 8 верасня 2016 года, у 16.00, у Палацы культуры адбудзецца адкрыццё новай юбілейнай выставы карцін Вэлты Лоцэ пад назвай “Мой мир для вас!”, якой Цэнтр беларускай культуры ў Даўгаўпілсе пачынае новы творчы сезон.
Імя Вэлты Лоцэ добра вядома як у Даўгаўпілсе, так і за яго межамі. Карціны мастачкі выстаўляюцца ў Латвіі, Літве, Вялікабрытаніі. Яе персанальныя выставы неаднаразова праводзіліся ў Беларускім доме. Актыўная і энэргічная, поўная творчых ідэй жанчына не толькі піша карціны, але і спявае ў беларускім вакальным ансамблі сеньёраў “Спадчына”, праводзіць дабрачынныя майстар-класы ў сацыяльных і культурных установах, захапляецца ўсходнімі танцамі. А ў 2014 годзе па выніках конкурсу сачыненняў пра лепшых людзей горада, Вэлта Лоцэ была ўдастоена тытула “Гордость Даугавпилса”.
Творчая сустрэча з незвычайнай творчай асобай пройдзе 8 верасня, у 16.00, у фае Палаца культуры (г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, 1-ы паверх). На выставе вы ўбачыце шмат выдатных работ - пейзажы, кветкі, нацюрморты, партрэты, малюнкі месцаў, якія вельмі дарагія сэрцу мастачкі.
Выстава карцін Вэлты Лоцэ будзе адкрыта да 18 верасня 2016 года. Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306