19 жніўня 2022 года ў п. Медумі Аўгшдаўгаўскага краю прагучаў святочны канцэрт у гонар 321-га дня нараджэння Медумскай воласці, на якім выступіў вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
Кожнае лета Медумская воласць і яго жыхары шматлікімі майстар-класамі, конкурсамі, выставамі і святочным канцэртам традыцыйна адзначаюць дзень нараджэння. У рамках святкавання за аснову мерапрыемства бярэцца тэма, звязаная з гісторыяй, культурай і асаблівасцямі Медумскай воласці. Сёлета галоўнай гераіняй свята стала ўлітка, чый вобраз быў папоўнены ў малюнках, вырабах дзяцей, у спартыўных спаборніцтвах па ўлітачнаму бегу і многім іншым.
Святочны вечар завяршаў канцэрт у двары Медумскага дома культуры. У канцэрце аднымі з галоўных гасцей мерапрыемства выступілі ўдзельніцы вакальнага ансамбля “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры. Сваім выступленнем з песнямі на трох мовах вакальны ансамбль “Пралескі” прыўнёс запал, весялосць і радасны настрой усім гасцям свята. Беларускія песні не пакінулі абыякавымі ніводнага слухача, а таксама заахвоцілі іх паспрабаваць сябе ў танцавальных навыках. Удзячныя і спагадлівыя слухачы не скупіліся на авацыі, апладысменты і “гарэлі” жаданнем паслухаць выкананне некаторых песень на біс, што і было з вялікай радасцю і гонарам выканана ўдзельніцамі ансамбля.
Цэнтр беларускай культуры выказвае падзяку Дому культуры Медумскай воласці і яго кіраўніцы Аніце Драздовай за запрашэнне, а таксама жадае воласці і яго жыхарам росквіту, здароўя і дабрабыту.
Інфармацыя падрыхтавана:
Настасся Лукашэнак,
кіраўніца ансамбля “Пралескі”