30 чэрвеня 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) па выніках конкурсу дзіцячых малюнкаў адкрылася выстава, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Конкурс, у якім прынялі ўдзел навучэнцы падрыхтоўчых груп дзіцячых садоў і школьнікаў, быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Конкурсы дзіцячых малюнкаў – традыцыйны напрамак у дзейнасці ЦБК. Прапанаваныя разнастайныя тэмы заўсёды выклікаюць непадробленую цікавасць у выхаванцаў дашкольных устаноў і школьнікаў Даўгаўпілса. Бо, удзельнічаючы ў конкурсах, дзеці не толькі маюць магчымасць праявіць свой творчы талент і пашырыць кругагляд, але і атрымліваюць на памяць дыпломы і фірменныя сувеніры.
3 ліпеня Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень незалежнасці, і штогод беларусы Даўгаўпілса праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу сваёй этнічнай радзімы. Выстава дзіцячых малюнкаў прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння вядомых класікаў і песняроў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Вынікі конкурсу падведзены: вызначаны прызавыя месцы і аформлена маляўнічая выстава, якая працягнецца да 29 ліпеня 2022 года. Месцы размеркаваны наступным чынам:
Гран-пры – Эльвіра Сілава (“Узыход сонца”);
1 месца – Алісія Шалакіна (“Прысвячэнне Янку Купале”);
2 месца – Крысціна Іванова (“Адлёт жураўлёў”);
Аляксей Васільеў (“Узыход сонца”);
3 месца – Дар'я Голубева (“Мурашкі”);
Крысціна Лукашэнак (“Зайчыкі”).
Усе ўдзельнікі конкурсу і іх педагогі адзначаны дыпломамі і сувенірамі, якія можна атрымаць у ЦБК па адрасе: вул. Алеяс, 68-1А, па працоўных днях (9.00-17.00) з 4 па 8 ліпеня 2022 года.
Сардэчна віншуем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры