Печать

Беларусы прысвяцілі Латвіі святочны канцэрт

14 лістапада 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі” у гонар Дня абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, на якім выступілі творчыя калектывы ЦБК і даўгаўпілскай паэты.

  • Click to enlarge image 01_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 02_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 03_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 04_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 05_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 06_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 07_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 08_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 09_LR_14.11.2019.jpg
  • Click to enlarge image 10_LR_14.11.2019.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/ru/11-newsru/338-belarusy-prysvyatsili-latvii-svyatochny-kantsert?print=1&tmpl=component#sigProId5960b08843

Лістапад для Латвіі – асаблівы месяц, які праходзіць пад знакам значных для дзяржавы святаў: Дня Лачплесіса і Дня незалежнасці Латвіі. Цэнтр беларускай культуры заўсёды актыўна падтрымлівае дадзеныя мерапрыемствы і традыцыйна праводзіць святочны канцэрт, прымеркаваны да гэтай важнай падзеі. Менавіта таму, незадоўга да галоўнага свята краіны, творчыя беларускія калектывы паказалі святочную музычную праграму, прысвяціўшы яе Латвіі.

Святочны канцэрт пачаўся з выканання дзяржаўнага гімна Латвіі. Вядомы беларускі паэт Сяргей Панізнік зрабіў літаратурны пераклад гімна з латышскай мовы на беларускую, і гэты верш прагучаў на канцэрце. З віншавальнай прамовай выступіла кіраўніца Цэнтра беларускай культуры і старшыня культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская, якая адзначыла галоўныя гістарычныя вехі станаўлення незалежнасці Латвійскай дзяржавы, значнасць гэтага свята.

Падчас канцэрта ў гледачоў была магчымасць здзейсніць музычную экскурсію па геаграфічных краях Латвіі. Старт падарожжа пачаўся з Латгаліі, бо гэтае месца, дзе раней за ўсё ў Латвіі ўстае сонца. Пра гэта спявала дзіцячая студыя “Скарбніца”, фальклорны ансамбль “Купалінка” выканаў народную песню на латгальскай мове, а танцавальны калектыў “Лянок” – латгальскі танец “Rikavas kadriļa”.

Далей падарожжа працягнулася па Відзэмэ, Зэмгалэ і Курзэмэ, і ў тэму прыродных прыгажосцяў латвійскай зямлі гучалі песні на латышскай і беларускай мовах у выкананні ансамбля “Пралескі”, харавой капэлы “Спадчына”, ансамбля беларускай песні “Купалінка”, танцаваў “Лянок”.

Паэтка Настасся Сазанкова прачытала свае вершы пра Беларусь і Латвію, у якіх выказала ўсю сваю любоў да двух родных краін: да Беларусі, у якой нарадзілася і вучылася, і да Латвіі, у якой жыве і працуе шмат гадоў. Паэт Павел Плотнікаў пранікнёна апеў прыгажосць прыроды Латвіі.

Канцэрт прайшоў у святочнай, душэўнай атмасферы і падарыў гледачам пазітыўныя эмоцыі, бо Латвія – унікальная краіна са сваёй багатай гісторыяй, культурай, традыцыямі і таленавітымі людзьмі.


Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры