Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” заснаваны ў 1992 годзе.
Кіраўнік ансамбля “Купалінка” – педагог, музыкант, канцэртмайстар Вячаслаў Пятроў.
У складзе ансамбля – 16 самадзейных выканаўцаў сярэдняга і пажылога ўзросту.
У рэпертуары ансамбля – беларускія народныя, фальклорныя і абрадавыя песні, а таксама латышскія і латгальскія народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.
Музычнае суправаджэнне – акардэон.
Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” – удзельнік святаў і фестываляў:
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
- Фестываль беларускай песні ў Беластоку: ХІІІ Міжнародны фестываль “Культура без межаў”; фестываль “Бандароўская гасцёўня” (Польшча, 2024);
- 3-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
- Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
- XXVII Уселатвійскае свята Песні і XVII свята Танца (Рыга, 2023);
- Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”
(2011 – 2023);
- Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (2016 – 2023);
- Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Беларускаму таварыству “Уздым” – 30!” (Даўгаўпілс, 2023);
- XVII Дні беларускай культуры ў Вентспілсе “Ад Ліга да Купалля” (Вентспілс, 2023);
- Міжнародны фестываль “Сябры” збіраюць сяброў” (Эстонія, Нарва, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
- Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2022” (Вентспілс, 2022);
- Святочны канцэрт “Танцавальнаму ансамблю “Лянок” – 20!” (Даўгаўпілс, 2020);
- Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
- Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
- I Конкурс беларускай песні ў Латвіі (Рыга, 2019);
- Абласное свята-конкурс “Песні землянічных бароў” у Ліёзна (Беларусь, 2019);
- Свята славянскай пісьменнасці (Талін, Эстонія, 2019);
- Канцэрт у Рэспубліканскім Цэнтры нацыянальных культур (Мінск, Беларусь, 2019);
- Фестываль беларускай песні ў Літве (Вісагінас, 2018);
- Юбілейнае свята “Карсаве – 90!” (Латвія, 2018);
- Гарадское свята “Наваполацку – 60!” (Беларусь, 2018);
- Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2018” (Даўгаўпілс, 2018);
- XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца (Рыга, 2018);
- Міжнародны конкурс-фестываль “Песні памежжа” (Вільнюс, Літва, 2018);
- Адборачны агляд на XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца (Рыга, 2017);
- Фестываль беларускай песні ў Літве (Швянчоніс, 2017);
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 25!” (Даўгаўпілс, 2017);
- Фестываль “Беларускае Купалле” (Полацк, Беларусь, 2016);
- Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2015” (Рыга, 2015);
- Міжнародны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” (Беларусь, 2015);
- Міжнародны беларускі фальклорны фестываль “Фэст” (Дагда, 2015);
- IV фестываль народнай песні ў Ліванах (Латвія, 2015);
- Фестываль “Ģimenes šūpolī” (Даўгаўпілскі край, 2015);
- VII Міжнародны этнафестываль “GOSTI” (Рэзэкнэ, 2014);
- Х Міжнародны фальклорны фестываль (Даўгаўпілс, 2014);
- XXV Уселатвійскае свята Песні і XV свята Танца (Рыга, 2013);
- ІІ Міжнародны фестываль беларускай народнай песні (Рыга, 2007);
- Міжнародны фестываль “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 1999, 2007);
- XV Міжнародны фестываль мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006);
- Міжнародны фестываль песні і танца (Екабпілс, 2006);
- VI Міжнародны Даўгаўпілскі фестываль масачных традыцый (2006);
- ІII і IV Міжнародны музычны фестываль нацыянальных меншасцей “Латгальскі вянок” (Індра, 2002, 2004);
- II Міжнародны фестываль народнага мастацтва “Аўгшдаўгава-2004” (Даўгаўпілскі край, 2004);
- Фестываль беларускай народнай песні (Рыга, 2003);
- Міжнародны фестываль народнай творчасці “Грай, гармонік, у Латгаліі!” (Прэйлі, 2003);
- II Міжнародны Даўгаўпілскі фестываль масачных традыцый (2001);
- і інш.
Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса і Даўгаўпілскага краю; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.