Фестывальны канцэрт паказаў суквецце культур Даўгаўпілса на 10 мовах
Друкаваць

Фестывальны канцэрт паказаў суквецце культур Даўгаўпілса на 10 мовах

21 лютага 2025 года ў канцэртнай зале Дома адзінства адбыўся ІІІ-ці фестываль “Суквецце культур”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”. На гэты раз канцэрт быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Родная мова – гэта хлеб нацыі, душа народа, народная спадчына. Гэтая думка чырвонай ніткай прайшла праз увесь маляўнічы канцэрт, які прадставіў нацыянальна-культурную разнастайнасць Даўгаўпілса.

У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, тэатральная студыя “Паўлінка”.

Выступленні ансамбляў беларускай культуры чаргаваліся з калектывамі, салістамі і чытальнікамі, якія прадстаўлялі рускую, польскую, украінскую, яўрэйскую, літоўскую, нямецкую культуры Даўгаўпілса: маладзёжны танцавальны ансамбль “Узоры” (Цэнтр рускай культуры); танцавальны ансамбль “Кукулечка” (Цэнтр польскай культуры); салісты Руслан Абасаў і Віктар Хамяк (Цэнтр украінскай культуры); вакальны ансамбль “Mazl tov”, танцавальны ансамбль “Aviva” і саліст Яніс Раснач (яўрэйская абшчына); фальклорны ансамбль “Rasa” (літоўскае таварыства “Rasa”); Вера Косціна (нямецкае таварыства “Erfolg”); Станіслаў Валодзька (Таварыства латвійска-беларускай садружнасці).

У багатую моўную палітру канцэрта, на якім прагучала дзесяць моў, свае фарбы ўнеслі аматарскія ансамблі з Латгаліі: славянскі ансамбль “Узоры” (Ліваны), жаночы вакальны ансамбль “Рабінушка” (Прэйлі), ансамбль беларускай песні “Сузор'е” (Рэзэкнэ).

Канцэрт “Суквецце культур” праходзіць ужо трэці год запар, а сёлета набыў статус міжнароднага дзякуючы ўдзелу барда Сяргея Шарамета (Вільнюс, Літва).

Свята “Суквецце культур” прадэманстравала, якім неацэнным скарбам валодае Даўгаўпілс, жыхары якога гавораць на многіх мовах і аб'ядноўваюцца праз песню – універсальную мову садружнасці і ўзаемаразумення.

  • Click to enlarge image 01_Sukvecce_kultur_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 02_Praleski_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 03_KKC_Uzori_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 04_Skarbnica_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 05_Kukulecka_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 06_Kupalinka_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 07_UKC_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 08_Mazltov_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 09_Spadcina_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 10_S.Volodjko_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 11_Rasa_LKC_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 12_Rjabinuska_Preili_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 13_Vera_Kostina_Erfolg_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 14_Aviva_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 15_Uzori_Livani_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 16_Janis_Rasnachs_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 17_S.Seremet_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 18_Suzorje_Rezekne_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 19_Lanok_Sukvecce_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 20_Nastja_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 21_Zale_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 22_Roll_Up_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 23_Sukvecce_kultur_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 24_Torte_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 25_Kulturu_ziedesena_21.02.2025.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/731-koncerta-kulturu-ziedesana-izskaneja-desmit-valodas?print=1&tmpl=component#sigProId33032e7be5

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: marija.pometjko@inbox.lv