Калектывы Цэнтра беларускай культуры ззялі на фестывалі ў Ліепаі
Друкаваць

Калектывы Цэнтра беларускай культуры ззялі на фестывалі ў Ліепаі

З 29 па 30 чэрвеня ў Ліепаі праходзіў 3-ці Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!”, у якім прынялі ўдзел усе творчыя калектывы Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.

Шэсць аматарскіх калектываў: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (кіраўнік В. Пятроў), танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца М. Медунецкая), тэатральная студыя “Паўлінка” (кіраўніца І. Казлоўская), харавая капэла “Спадчына” (кіраўнік С. Братусеў), вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца” (кіраўніца А. Лукашэнак) з годнасцю прадставілі беларускую культуру ў горадзе пад ліпамі.

Праграма фестывалю была вельмі насычанай і дынамічнай. Фестываль адкрыўся яркім шэсцем, у якім прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў, якія прадстаўляюць 16 нацыянальных меншасцей Латвіі. Стракатая калона прайшла ад плошчы Яніса Чакстэ да Рожу лаўкумс, дзе вядучыя са сцэны называлі ўсе калектывы. Культурны форум стартаваў пад гімн Латвіі і прывітальныя словы міністра культуры Агнесы Лацэ.

Канцэрты ішлі на шматлікіх гарадскіх пляцоўках. Ансамбль “Купалінка” першым з калектываў ЦБК выступіў на сцэне каля гадзінніка Fazer на вул. Тыргоню, а затым усе калектывы выступілі на галоўнай сцэне Рожу лаўкумс.

Фестывальны калейдаскоп зачароўваў: выканаўцы нацыянальных таварыстваў з усёй Латвіі ў разнастайных касцюмах змянялі адзін аднаго падчас вялікага дзённага канцэрта; публіка радавалася і апладыравала; вакол была чуваць латышская, латгальская, руская, беларуская, украінская, польская, нямецкая, італьянская, іспанская, балгарская і нават кітайская гаворка; вялікай папулярнасцю карысталіся творчыя майстэрні і дэгустацыі страў нацыянальнай кухні.

У заключным канцэрце сярод 30 выступаючых калектываў годна выступілі “Купалінка” з беларускай народнай песняй “Каліна-маліна” і “Паўлінка”, якая прадэманстравала беларускія нацыянальныя строі. Трансляцыя канцэрта ішла ў прамым эфіры Латвійскага радыё 4 (https://lr4.lsm.lv/lv/raksts/zvuki-misli-vstrechi/prjamaja-transljacija-iz-liepai-zaklyuchitelnogo-koncerta-festiv.a193920/).

Упершыню, у юбілейны год 25-годдзя Цэнтра беларускай культуры, усе творчыя калектывы разам здзейснілі падарожжа праз усю Латвію і прадставілі сваю беларускую культуру і горад Даўгаўпілс на міжнародным фестывалі ў Ліепаі – будучай культурнай сталіцы 2027 года.

 

  • Click to enlarge image 01_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_Liepaja_29_30.07.2024.jpg
  • Click to enlarge image 08_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 11_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 12_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 13_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 14_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  • Click to enlarge image 15_Liepaja_29_30.06.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/691-baltkrievu-kulturas-centra-radosie-kolekt-vi-piedal-jas-liepajas-festivala?print=1&tmpl=component#sigProId0cd63f0c14

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: marija.pometjko@inbox.lv