31 мая 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) у рамках Дзён славянскай культуры і Свята Даўгаўпілса адбылася творчая вечарына “Мой медазбор” паэта Станіслава Валодзькі.
Станіслаў Валодзька – вядомы даўгаўпілскі паэт-песеннік, аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей і дарослых. Піша ў асноўным на беларускай мове, актыўна займаецца перакладамі папулярных латвійскіх, латгальскіх, польскіх, украінскіх, рускіх песень на беларускую мову. С. Валодзька з'яўляецца старшынёй Таварыства латвійска-беларускай садружнасці і сябрам іншых літаратурных і грамадскіх арганізацый.
У Цэнтры беларускай культуры штогод праходзяць творчыя вечарыны, прэзентацыі новых зборнікаў і дыскаў песень паэта. На гэты раз у Літаратурнай гасцёўні ЦБК адбылася прэзентацыя новага паэтычнага зборніка С. Валодзькі “Збор твораў, том 3”, прагучалі новыя вершы і песні ў выкананні творчых калектываў ЦБК, а таксама выканаўцаў з Даўгаўпілса, Ліван, Дагды, Малты.
Са значнай падзеяй Станіслава Валодзьку павіншаваў 1-ы намеснік старшыні Даўгаўпілскай дзяржаўнай гарадской думы Аляксей Васільеў. Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская ўручыла паэту падзячную грамату ад самакіравання за ўдзел у Свяце Даўгаўпілса.
Літаратурна-музычным вечарам Станіслава Валодзькі “Мой медазбор” завяршыўся цыкл мерапрыемстваў Дзён славянскай культуры ў Даўгаўпілсе.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/685-ar-dzejas-vakaru-nosledzas-slavu-kulturas-dienas-daugavpil?print=1&tmpl=component#sigProIdef85f660b3
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.