Замежныя студэнты зазывалі вясну па-беларуску
Друкаваць

Замежныя студэнты зазывалі вясну па-беларуску

18 сакавіка 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) прайшло беларускае народнае абрадавае свята “Гуканне вясны”, з традыцыямі якога пазнаёміліся замежныя студэнты Даўгаўпілскага ўніверсітэта (ДУ).

У Цэнтра беларускай культуры ёсць вопыт зазывання вясны прама ў сценах Даўгаўпілскага ўніверсітэта, а ў гэты раз замежныя студэнты, якія вывучаюць рускую мову, з ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Беларусі наведаліся ў ЦБК, дзе сталі ўдзельнікамі свята “Гуканне вясны”.

“Гуканне вясны” – адно з самых яркіх і жыццярадасных народных святаў у беларусаў. Як прынята ў народзе, на свяце студэнты захоплена спявалі “Гуу-уу-у”, слухалі трэлі жаўрука і любаваліся сімвалам вясны – буслом, вадзілі карагоды, гулялі ў вясёлыя гульні, вешалі яркія стужачкі на галінкі дрэва, спрабавалі хатні пірог у выглядзе птушачкі, майстравалі сваімі рукамі птушку-выцінанку з паперы. У гэтым ім дапамагалі ўдзельнікі тэатральнай студыі “Паўлінка”, ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”, вакальнага ансамбля “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца” і Даўгаўпілскага беларускага таварыства “Альтанка”.

Галоўныя правілы “Гукання вясны” – весяліцца, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю, былі выкананы!

  • Click to enlarge image 01_Pavasara_sasuksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 08_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_Pavasara_sasauksana_18.03.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/670-arvalstu-studenti-baltkrievu-trad-cijas-sasauca-pavasari?print=1&tmpl=component#sigProIda59955c46e

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры