Вясновая выстава карцін Вэлты Лоцэ адкрыта да 20 мая
Друкаваць

Вясновая выстава карцін Вэлты Лоцэ адкрыта да 20 мая

1 сакавіка 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) адкрылася персанальная выстава карцін “Аб усім пакрыху” даўгаўпілскай мастачкі Вэлты Лоцэ.

Першы дзень вясны ў Цэнтры беларускай культуры азнаменаваўся адкрыццём мастацкай выставы “Аб усім пакрыху” Вэлты Лоцэ. Больш за дваццаць прадстаўленых работ: пейзажы, кветкі, нацюрморты, партрэты, рэпрадукцыі вядомых карцін, прасякнуты любоўю аўтара да навакольнага свету, захапляюць майстэрствам, разнастайнасцю сюжэтаў, гармоніяй фарбаў. Большасць карцін напісаны нядаўна і выстаўляюцца ўпершыню.

Цэнтр беларускай культуры і Вэлту Лоцэ звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва, з самай першай выставы.

Адкрыццё выставы суправаджала выступленне ансамбля беларускай песні “Купалінка” ЦБК, вакальных і танцавальных талентаў.

Вэлту Лоцэ цёпла павіншавалі першы намеснік старшыні Даўгаўпілскай гарадской думы Аляксей Васільеў, мясцовыя мастакі і паэты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сябры і прыхільнікі яе творчасці.

Выстаўка карцін “Аб усім пакрыху” Вэлты Лоцэ будзе адкрыта ў ЦБК (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) да 20 мая 2024 года, з 9.00 да 17.00 па працоўных днях.

  • Click to enlarge image 01_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 08_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_V.Loce_1.03.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_V.Loce_1.03.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/669-veltas-loces-gleznu-pavasara-izstade-ir-atverta-l-dz-20-maijam?print=1&tmpl=component#sigProIdb38c64b5df

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры