У Даўгаўпілсе весела адзначылі беларускае Купалле
Друкаваць

У Даўгаўпілсе весела адзначылі беларускае Купалле

30 чэрвеня 2023 года ў Цэнтральным гарадскім парку прайшло свята “Беларускае Купалле”, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы з Даўгаўпілса: Цэнтра беларускай культуры, Цэнтра рускай культуры, Літоўскага таварыства, Яўрэйскай абшчыны, а таксама госці з Ліван і Екабпілса.

Народныя купальскія гулянні, якія штогод праводзіць Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у розных парках нашага горада, заваявалі заслужаную папулярнасць сярод гараджан і гасцей горада. На гэты раз імправізаваная сцэна і пляцоўка для артыстаў, з густам упрыгожаная купальскімі атрыбутамі, размясцілася ў Цэнтральным парку, у цені двух магутных дубоў.

Выдатнае летняе надвор'е спрыяла і арганізатарам, і наведвальнікам парку. Нядзіўна, што і на гэты раз сабралася вельмі шмат гледачоў, і кожны з іх знайшоў сабе занятак па душы. Нягледзячы на ўзрост, усе актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных праграмах: захоплена выраблялі купальскія букецікі і плялі вянкі, спрабавалі чароўны купальскі напой з лугавой травы, выраблялі сабе ўпрыгожванне – купальскі драўляны абярэг ці ляльку-абярэг з тканіны, папяраную паштоўку-выцінанку з кветкай папаратніка ці сонцам, скакалі праз імправізаванае купальскае вогнішча і, вядома ж, запісвалі на паперку сваё самае патаемнае жаданне і давяралі яго дубу, паперазанаму традыцыйным беларускім поясам.

Адно з найважнейшых славянскіх свят, прысвечанае дню летняга сонцастаяння, сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае і мае мноства традыцый і абрадаў, якія і паказала тэатральная студыя “Паўлінка” (рэжысёр Інэса Казлоўская). Галоўныя героі тэатральнага дзеяння – Яніна (Інэса Казлоўская) і Янка (Яўген Васюкевіч) у гульнявой форме знаёмілі гасцей свята з самымі цікавымі і папулярнымі з іх, і разам з Зельніцай (Вера Сухарава) праганялі погань – Чарта (Алена Кавалькова), Ведзьму (Ірэна Сідзіна) і Русалку (Алена Кіча).

Пад кронай векавых дубоў гучна ліліся купальскія песні на розных мовах у выкананні беларускіх калектываў: ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”, харавой капэлы “Спадчына”, вакальнага ансамбля “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца”. Пацешылі гараджан творчыя калектывы нацыянальна-культурных таварыстваў Даўгаўпілса: ансамбль літоўскага таварыства “RASA” (маст. кір. Рымантас Клепшыс), ансамбль “Русічы” Цэнтра рускай культуры (маст. кір. Таццяна Зубкова).

Цудоўную канцэртную праграму падарылі гараджанам госці з Ліван (славянскі ансамбль “Узоры” - маст. кір. Яніна Юзэфовіч) і Екабпілса (ансамбль народнай песні “Завіруха” - маст. кір. Іна Янсанэ). Не давалі нікому сумаваць танцавальны ансамбль яўрэйскай абшчыны “AVIVA” (маст. кір. Дзмітрый Мардэрар) і беларускі танцавальны ансамбль “Лянок” (маст. кір. Марына Медунецкая), які закруціў у святочным карагодзе і артыстаў, і гледачоў.

Цэнтр беларускай культуры шчыра дзякуе ўсім артыстам, а таксама нашым сябрам і партнёрам з Даўгаўпілскага латышскага таварыства і Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор'е”, якія прыйшлі падтрымаць святочнае мерапрыемства. І, вядома ж, гледачоў, якія нават пасля завяршэння канцэрта не спяшаліся разыходзіцца: фатаграфаваліся ў купальскім вянку, прагульваліся пад ненадакучлівы музычны фон, абменьваліся сувенірамі і букетамі і дзякавалі арганізатарам за цудоўнае свята з надзеяй на сустрэчу праз год.

  • Click to enlarge image 01_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 02_Kupalle_30.06.23.jpg
  • Click to enlarge image 03_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 04_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 05_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 06_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 07_Kupalle_30.07.2023.jpg
  • Click to enlarge image 08_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 09_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 10_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 11_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 12_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 13_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 14_Kupalle_30.06.23.jpg
  • Click to enlarge image 15_Kupalle_30.06.23.jpg
  • Click to enlarge image 16_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 17_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 18_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 19_Kupalle_30.06.2023.jpg
  • Click to enlarge image 20_Kupalle_30.06.2023.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/624-daugavpil-jautri-atz-meja-baltkrievu-kupalli?print=1&tmpl=component#sigProIdb1c8917ef7

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры