Друкаваць

Фестываль у Елгаве размалявалі беларускія песні і танцы

14 жніўня 2021 года ў Елгаве адбыўся Фестываль латвійскіх нацыянальных меншасцяў «Зямля цвіце», арганізаваны Міністэрствам культуры ЛР і Латвійскім нацыянальным культурным цэнтрам. У культурным форуме прынялі ўдзел тры беларускія аматарскія калектывы з Даўгаўпілса: танцавальны ансамбль «Лянок», дзіцячая студыя «Скарбніца» і салістка вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі».

  • Click to enlarge image 01_Skarbnica_14082021.jpg
  • Click to enlarge image 02_Praleski_14082021.jpg
  • Click to enlarge image 03_Lanok_14082021.jpg
  • Click to enlarge image 04_Skarbnica_14082021.jpg
  • Click to enlarge image 05_Pateicibas_Jelgava_14082021.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/477-festyval-u-elgave-razmalyavali-belaruskiya-pesni-i-tantsy?print=1&tmpl=component#sigProId40bb82c3dc

Фестываль «Зямля цвіце» стаў месцам, дзе былі сабраны самыя яркія і таленавітыя прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў з усёй Латвіі. Галоўнай мэтай фестывалю стала папулярызацыя культурных каштоўнасцей і традыцый гэтых народаў як частка культурнай разнастайнасці і багацця Латвіі. У праграме фестывалю кожнаму ансамблю была прадастаўлена магчымасць прадставіць культуру свайго народа праз песні, танцы і дэманстрацыю народных касцюмаў. Акрамя гэтага, у час фестывалю былі арганізаваныя вулічныя канцэрты, выставы, дэгустацыя нацыянальнай кухні і творчыя майстэрні.

На галоўнай сцэне фестывалю, на плошчы герцага Екаба, юныя артысты дзіцячай студыі «Скарбніца» выканалі тры забіяцкія беларускія песні - «Чубарыкі-чубчыкі», «Сокал» і «Лянок-ляночак», зарадзіўшы слухачоў вясёлым настроем і аптымізмам.

Салістка вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі» Настасся Лукашонак выбрала для выканання песні пра прыгажосць беларускай прыроды: «А ў садзе рэчанька» і «Рэчанька».

А танцавальны ансамбль «Лянок» заслужыў бурныя авацыі, цудоўна выканалі народныя беларускія танцы «Падыспань», «Карапет», «Дробная».

Калектывы Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры таксама далі вулічны канцэрт, пацешыўшы выпадковых мінакоў, жыхароў і гасцей горада Елгава.

З урачыстай прамовай да кіраўнікоў калектываў звярнуліся міністр культуры Латвіі Наўрыс Пунтуліс і дырэктар Латвійскага нацыянальнага культурнага цэнтра Сігнэ Пуятэ, выказалі намеры на далейшае супрацоўніцтва і пажадалі новых поспехаў і дасягненняў. Усіх удзельнікаў фестывалю і кіраўнікоў калектываў падзякаваў і выказаў сваё захапленне старшыня Елгаўскай гарадской думы Андрыс Равіньш.

У Елгаве на фестывалі нацыянальных культур беларусы з Даўгаўпілса атрымалі незабыўныя ўражанні, радасць ад удзелу ў такім маштабным мерапрыемстве. Пасля працяглай паўзы ў канцэртнай дзейнасці, выкліканай пандэмійнымі абмежаваннямі, было прыемна зноў сустрэцца з калегамі з іншых нацыянальна-культурных таварыстваў і цэнтраў. Ансамблі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры стараліся годна паказаць сябе, свой ансамбль, сваю беларускую культуру, свой горад. Удзел у такім мерапрыемстве ўсяліў надзею на новыя фестывалі, сустрэчы і знаёмствы!

Інфармацыя падрыхтавана:

Настасся Лукашонак,

кіраўніца ансамбляў «Скарбніца» і «Пралескі»

Цэнтра беларускай культуры