Дні беларускай культуры ўпрыгожыла выстава карцін Вэлты Лоцэ
Друкаваць

Дні беларускай культуры ўпрыгожыла выстава карцін Вэлты Лоцэ

        У сераду, 19 мая 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках традыцыйных майскіх Дзён беларускай культуры адкрылася персанальная онлайн-выстава карцін “Які цудоўны свет навакол ...” самадзейнай мастачкі Вэлты Лоцэ. Дакладней, карціны рэальна знаходзяцца ў зале ЦБК, але пакуль яны даступныя толькі віртуальна.

  • Click to enlarge image Velta_01.jpg
  • Click to enlarge image Velta_02.jpg
  • Click to enlarge image Velta_03.jpg
  • Click to enlarge image Velta_04.jpg
  • Click to enlarge image Velta_05.jpg
  • Click to enlarge image Velta_06.jpg
  • Click to enlarge image Velta_07.jpg
  • Click to enlarge image Velta_08.jpg
  • Click to enlarge image Velta_09.jpg
  • Click to enlarge image Velta_10.jpg
  • Click to enlarge image Velta_11.jpg
  • Click to enlarge image Velta_12.jpg
  • Click to enlarge image Velta_13.jpg
  • Click to enlarge image Velta_14.jpg
  • Click to enlarge image Velta_15.jpg
  • Click to enlarge image Velta_16.jpg
  • Click to enlarge image Velta_17.jpg
  • Click to enlarge image Velta_18.jpg
  • Click to enlarge image Velta_19.jpg
  • Click to enlarge image Velta_20.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/471-dni-belaruskaj-kultury-prygozhyla-vystava-kartsin-velty-lotse?print=1&tmpl=component#sigProId5c1a3b8ab3

         Вэлта Лоцэ – вядомая ў Даўгаўпілсе і рэгіёне мастачка, самавучка – як яна сябе называе, член Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі, сябра беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, а таксама кіраўніца студыі “Каларытны свет” ЦБК.

          В. Лоцэ – усебакова таленавітая асоба, якая здзіўляе сваёй несуцішнай энергіяй і любоўю да жыцця: спявае, танцуе, малюе, праводзіць святы, захапляецца развядзеннем экзатычных кветак, кустоў і птушак, займаецца дабрачыннасцю. У партфоліо мастачкі больш за дзвесце карцін, а займаецца жывапісам яна толькі апошнія 10 гадоў.            

           Вэлта Лоцэ нарадзілася і вырасла ў Даўгаўпілсе. Дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы на Браслаўшчыне, адкуль карані па мацярынскай лініі, сярод васільковых палёў і бяздонна-блакітнага неба. Гэты жыццёвы этап наклаў адбітак на тонкую ўражлівую натуру і пасля выліўся ў выдатныя пейзажы малой радзімы. Бо галоўнай крыніцай натхнення яна лічыць прыроду.

          Любоў да прыроды і навакольнага свету ярка выяўляецца на выставе, якая адрозняцца ад тых, што праходзілі тут раней, новымі падыходамі. Упершыню выстаўлены 11 калажоў: рэальныя карціны ўсіх часоў года, напісаныя алеем, дапоўнены падручнымі прыроднымі матэрыяламі: саломкай, пакуллем, галінкамі, гербарыям, кавалачкамі паперы, тканіны і да т.п. Астатнія выстаўленыя карціны таксама прыцягваюць позірк гармоніяй ліній і фарбаў, прасякнуты захапленнем прыгажосцю і дасканаласцю навакольнай прыроды.

           Выстава незвычайная яшчэ і тым, што ўсе працы зробленыя ў перыяд кавідных абмежаванняў. Некаторыя людзі зусім “згубіліся” у гэты час, апусцілі рукі. Але Вэлта не з іх ліку; яе крэда – ніколі не адчайвацца, ва ўсім шукаць плюсы, самой ствараць станоўчыя эмоцыі для сябе і навакольных, умець ператвараць будні ў святы, бо самадастатковая асоба заўсёды знойдзе, у чым сябе рэалізаваць.

          Выстава Вэлты Лоцэ “Які цудоўны свет навакол ...” даступная на сайце www.bkc.daugavpils.lv і старонцы ЦБК у Facebook. Пасля адмены абмежаванняў – сардэчна запрашаем у ЦБК! Выстава будзе экспанавацца ў ЦБК да 31 жніўня 2021 года.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК