Друкаваць

Калядны тыдзень прадоўжыла выстава навагодніх паштовак

Калядны тыдзень у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прадоўжыўся выставай святочных паштовак “Калядкі ідуць – радасць нясуць” і крэатыўнай ялінкай на магнітным стэндзе, упрыгожанай “сняжынкамі” з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі на тэму Калядаў. 

  • Click to enlarge image 01_Otkritka.jpg
  • Click to enlarge image 02_Otkritki.jpg
  • Click to enlarge image 03_Otkritki.jpg
  • Click to enlarge image 04_Otkritka.jpg
  • Click to enlarge image 05_Otkritki.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/446-kalyadny-tydzen-prado-zhyla-vystava-navagodnikh-pashtovak?print=1&tmpl=component#sigProId038c17eb8b

            Самае доўгачаканае і самае чароўнае свята – гэта Каляды. Нягледзячы на ​​тое, што зімовымі вечарамі рана цямнее, гэтае свята ўсё роўна застаецца самым светлым. Упрыгожаныя гірляндамі і каляднымі агеньчыкамі хаты, сняжынкі на вокнах, прыбраныя каляровыя ёлачкі прымушаюць забыць пра штодзённыя клопаты, складаную сітуацыю ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і акунуцца ў атмасферу свята.

         А ствараем непаўторную атмасферу свята мы самі, сваімі рукамі, з дапамогай разнастайных падручных сродкаў і даўно забытых, здавалася б, рэчаў. Вось і ўзнікла ідэя ў Беларускім доме зрабіць выставу з калекцыі старадаўніх навагодніх і калядных паштовак. З “запыленых куфраў” дасталі беражліва захаваныя паштоўкі, і заззялі яны вясёлкавым серпантынам пад дахам нашага ўтульнага дома.

          З трапятаннем і хваляваннем перачытвалі сардэчныя віншаванні ад сяброў і партнёраў з Беларусі і з усіх куткоў Латвіі; ёсць нават паштоўкі з Польшчы і ЗША. На выставе можна ўбачыць выдатныя паштоўкі ручной работы, па-майстэрску выкананыя даўгаўпілскай мастачкай Галінай Жэлабоўскай, нашымі сябрамі з Дзённага сацыяльнага цэнтра, і нават унікальную самаробную паштоўку з Польшчы 1957 года.

         А дапаўняе святочную атмасферу самаробная яліначка на магнітнай дошцы, упрыгожаная не стандартнымі цацкамі, а “сняжынкамі”, на якіх напісаны беларускія прыказкі і прымаўкі пра Каляды. Напрыклад, “Калядкі – добрае свята: наеўся, напіўся да й на палаткі”. А частка калядных прыказак прадказвала надвор'е і ўраджайнасць на наступны год, напрыклад “На Каляды мяцеліца – на пчолы ўраджай, неба зорнае – ураджай на гарох”. Тут і магчымасць успомніць родную мову, і патрэніраваць памяць, запамінаючы народную мудрасць.

        Чароўны час Калядаў працягваецца...

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК