Друкаваць

Адкрылася выніковая фотавыстава “2020 год у Беларускім доме”

           У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) ужо стала традыцыяй штогод падводзіць вынікі мінулага года адкрыццём фотавыставы па выніках праведзенай работы. Вось і цяпер, напярэдадні Новага года, адкрылася фотавыстава “2020 год у Беларускім доме”, на якой адлюстраваны самыя яркія моманты творчай дзейнасці ўстановы і яго калектываў. 

  • Click to enlarge image 01_Fotovistava.jpg
  • Click to enlarge image 02_Fotovistava.jpg
  • Click to enlarge image 03_Fotovistava.jpg
  • Click to enlarge image 04_Fotovistava.jpg
  • Click to enlarge image 05_fotovistava.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/444-adkrylasya-vynikovaya-fotavystava-2020-god-u-belaruskim-dome?print=1&tmpl=component#sigProId113414f071

           Адыходзячы 2020 год у сувязі з пандэміяй каронавіруса стаў асаблівым для ўсіх, у тым ліку і для Цэнтра беларускай культуры. У сувязі з увядзеннем паўсюднага рэжыму надзвычайнай сітуацыі не адбыліся многія раней запланаваныя фестывалі, займальныя вандроўкі і паездкі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і г.д.

           Нягледзячы на ​​гэта, паспяхова стартавала I Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, з аншлагам прайшлі Дні беларускай культуры і канцэрт да 20-годдзя танцавальнага ансамбля “Лянок”; творчыя калектывы ЦБК паспелі здзейсніць незабыўныя паездкі ў Клайпеду (Літва) і Вентспілс, праехаць з выступленнямі па Латгаліі; адбылося адкрыццё мастацкіх выстаў Васіля Малышчыца, Сафіі Шабуневіч, Надзеі Ізянёвай (Рыга); Настассі Сазанковай і Вэлты Лоцэ (Даўгаўпілс); падвядзенне конкурсу дзіцячых малюнкаў да юбілею У. Караткевіча; прайшлі майстар-класы і знаёмствы з беларускімі абрадавымі святамі.

       Гэтыя і іншыя цікавыя і разнапланавыя мерапрыемствы знайшлі сваё адлюстраванне ў 10-ці тэматычных выставачных стэндах: “Х Міжнародны фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, “Дні беларускай культуры”, “Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, “Беларускае Купалле”, “Фестывальны карагод”, “Сяброўскія сустрэчы” , “Абрадавыя святы”, “Майстар-класы і народныя святы”, “Культурна-грамадская дзейнасць”, “Цікавыя мерапрыемствы”.

           У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй калектыву ЦБК давялося шукаць новыя формы работы і змяняць фармат мерапрыемстваў. У анлайн-фармаце адбыўся канцэрт Х Міжнароднага фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, “Беларускае Купалле”, відэавіншаванне Латвіі, вебінар паміж ЦБК і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя. П.Машэрава “Тыя, якія не забываюць”, прысвечаны 155-гадоваму юбілею народнага паэта Латвіі Райніса; абрадавае свята “Піліпаўскія вячоркі”, “Фестывальны кірмашок”.

           У 2020 годзе прафесійная каманда ЦБК захоплена і мэтанакіравана выконвала працу, радуючы сваіх самадзейных артыстаў, гледачоў, гасцей горада. І наглядны вынік гэтага – запоўненыя фотаздымкамі ўсе 10 выставачных стэндаў. Вынікі радуюць і ўсяляюць надзею на тое, што новы год стане лепш і адкрые новыя магчымасці для цікавых і разнапланавых мерапрыемстваў.

          Фотавыстава “2020 год у Беларускім доме” будзе даступная ў ЦБК (вул. Алеяс, 68-1А) на працягу ўсяго 2021 года. Паглядзець інфармацыю аб усіх мерапрыемствах ЦБК можна на сайце bkc.daugavpils.lv, а таксама на Facebook, YouTube.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК