Друкаваць

Школьнікі малявалі казкі янтарнай краіны Уладзіміра Караткевіча

25 лістапада 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), з захаваннем усіх нормаў бяспекі ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з каронавірусам, адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў па матывах “Казак янтарнай краіны” Уладзіміра Караткевіча, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.Afisha Zīmējumu konkurss page 0001


          Уладзімір Караткевіч – адна з найбольш яркіх фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя; пісьменнік, публіцыст, паэт, драматург, сцэнарыст і перакладчык атрымаў прызнанне ва ўсім свеце дзякуючы прыгажосці сваіх мастацкіх твораў, якія спалучаюць у сабе высокую мастацкую культуру, патрыятычнасць і рамантызм, гуманістычную і філасофскую накіраванасць.

           У.Караткевіч пакінуў значны след і на латвійскай зямлі. Ён любіў гасцяваць у Латвіі, дзе ў яго было шмат сяброў, і нават прысвяціў ёй “Казкі янтарнай краіны”. Гэта нарыс, лірычныя замалёўкі пра Латвію на аснове ўражанняў і рэальных гісторый, якія чаргуюцца з казкамі аб латышскай зямлі, напісанымі паэтычна і алегарычна, з гумарам і павагай, апавядаюць пра тое, што любоў і дабро перамагаюць зло.
          “Казкі янтарнай краіны” – на гэтую тэму да юбілейнай даты У.Караткевіча ЦБК арганізаваў і правёў конкурс дзіцячых малюнкаў, у якім прынялі ўдзел дзеці ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў з Даўгаўпілса: 22 д/сад, 3 сярэдняя школа, асноўная школа “Saskaņas”; з Краславы – сярэдняя школа “Varavīksne”; з Вялікабрытаніі.
         Цэнтр беларускай культуры сардэчна дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу, іх педагогам, бацькам, бабулям. Вынікі конкурсу падведзены – усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы і фірмовыя сувеніры.
         Паглядзець дзіцячыя малюнкі можна на сайце bkc.daugavpils.lv.

  • Click to enlarge image IMG_7691.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7692.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7693.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7694.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7695.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7696.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7697.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7698.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7699.jpg
  • Click to enlarge image IMG_7700.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/435-shkolniki-malyavali-kazki-yantarnaj-krainy-uladzimira-karatkevicha?print=1&tmpl=component#sigProIde90238ac20

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК