Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры адкрыў новы творчы сезон

7 верасня 2018 года ў зале Даўгаўпілскага ўніверсітэта адбыўся канцэрт адкрыцця новага творчага сезона Цэнтра беларускай культуры.

  • Click to enlarge image 01_konsul_RB_Nikolaj_Romankevich.jpg
  • Click to enlarge image 02_vistavka_Minsk_Andrej_Melnikov.jpg
  • Click to enlarge image 03_Spadchina.jpg
  • Click to enlarge image 04_Janina_Juzefovich.jpg
  • Click to enlarge image 05_Praleski.jpg
  • Click to enlarge image 06_Stanislav_Volodzjko.jpg
  • Click to enlarge image 07_Lanok.jpg
  • Click to enlarge image 08_Vitalij_Mihailovskij.jpg
  • Click to enlarge image 09_Kupalinka.jpg
  • Click to enlarge image 10_Andrej_Melnikov.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/258-tsentr-belaruskaj-kultury-adkry-novy-tvorchy-sezon?print=1&tmpl=component#sigProId2cf9ac5eb3

 

Культура кожнага народа пачынаецца з мовы, буквара, пісьменства, літаратуры і адукацыі. Усе гэтыя вечныя каштоўнасці абазначаныя ў календары святаў - Дзень ведаў, Дзень беларускага пісьменства, 400-годдзе беларускага буквара; і менавіта ім быў прысвечаны пачатак новага творчага сезона Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).

Урачыстасць адкрыў консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Мікалай Раманкевіч, які адзначыў важнасць захавання сваёй нацыянальнай культуры.

Мерапрыемства прадоўжылася прэзентацыяй перасовачнай выставы "Жыццё ў Слове" з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск), якую прадставіў супрацоўнік установы Андрэй Мельнікаў. 11 стэндаў, падрыхтаваных на аснове навуковых даследаванняў, распавядаюць пра гісторыю беларускай мовы і літаратуры. Паміж Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, і гэта ўжо шостая літаратурная выстава з Беларусі ў Даўгаўпілсе.

У Цэнтры беларускай культуры працуе харавая капэла "Спадчына". Апраўдваючы сваю назву, творчы калектыў пад кіраўніцтвам педагога і дырыжора Яніны Антонаўны Юзэфовіч выконвае беларускія песні, якія з'яўляюцца класікай беларускай культуры, духоўныя творы. У гэтым годзе "Спадчына" святкуе свой першы юбілей - 5 гадоў, і гэта святочная дата прайшла чырвонай ніткай праз канцэртную праграму. Ансамбль прадставіў гледачам песні, з якімі нядаўна выступаў на фестывалі "ФЭСТ" у Дагдзе і на "Вішнёвым фестывалі" у Глыбокім (Беларусь).

Кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская павіншавала калектыў "Спадчыны" з юбілеем і ўручыла яго кіраўніцы Я.Юзэфовіч падзячную грамату. Сваіх сяброў добрымі словамі і музычнымі падарункамі павіншавалі ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальны ансамбль "Пралескі", тэатральная студыя "Паўлінка", ансамбль акардэаністаў "Квітнеючы май", бард Віталь Міхайлоўскі, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Станіслаў Валодзька. А госць з Беларусі Андрэй Мельнікаў выканаў пад гітару песні на словы беларускага паэта Максіма Багдановіча.


Творчы сезон Цэнтра беларускай культуры адкрыты! Сардэчна запрашаем на мерапрыемствы!
      
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры.