Друкаваць

«Спадчына» прадставіла беларускія песні на фестывалі ў Дагдзе

14 ліпеня 2018 года ў Дагдзе прайшоў IV фестываль беларускай песні і танца «Фэст», прысвечаны 100-годдзю Латвіі. Культурны форум арганізавала мясцовае беларускае грамадства «Вербіца» пры падтрымцы Дагдскай краёвай думы і фонду Міністэрства культуры, запрасіўшы гасцей і партнёраў, у тым ліку харавую капэлу «Спадчына» Цэнтра беларускай культуры з Даўгаўпілса.  

  • Click to enlarge image 01_shestvie.jpg
  • Click to enlarge image 02_spadcina.jpg
  • Click to enlarge image 03_zinaida_silinja.jpg
  • Click to enlarge image 04_stanislav_Volodjko.jpg
  • Click to enlarge image 05_delegacija_daugavpilsa.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/247-spadchyna-pradstavila-belaruskiya-pesni-na-festyvali-dagdze?print=1&tmpl=component#sigProIded7ed5b51e

Фестывальная праграма пачалася з канцэрту "Дворыкі" ля Дагдскай краёвай думы. Летні дождж не парушыў планы ўдзельнікаў "Фэсту", і яркая калона ў народных строях са сцягамі і шыльдамі прайшла да эстрады.

Удзельнікаў фестывалю павіталі старшыня Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца» Таццяна Гагалінская, старшыня Дагдскай краёвай думы Айварс Труліс, намеснік старшыні Дагдскай краёвай думы Сандра Вішкурэ, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Мікалай Раманкевіч, член праўлення Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава, дэлегацыя горада садружнасці Дагды літоўскага Вісагінаса.

Песенна-танцавальны марафон адкрыў спевам Сяргей Шабадалаў (Вісагінас, Літва), а далей канцэртныя нумары змянялі адзін аднаго на працягу амаль трох гадзін.

У фестывалі «Фэст» прымалі ўдзел беларускія вакальныя калектывы з Латвіі, Літвы і Беларусі: «Аколіца» (Дагда), «Вярба» (Дагда), «Надзея» (Рыга), "Рабінушка" (Прэйлі), «Сузор'е» ( Вісагінас, Літва), "Траецкія музыкі" (Барысаў, Беларусь), салісты Сяргей Шабадалаў і Зінаіда Сіліня (“Уздым”). Свае вершы прачытаў паэт Станіслаў Валодзька, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ансамбль «Спадчына» (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч) прадставіў гледачам беларускія народныя песні «Ой, у дуброве», «Гары касцёр», «А ў садзе гуляла», «Ночка цёмная», латышскую народную песню «Нак рудентыніс» і аўтарскую «Матчына мова» (словы С. Валодзька, музыка А.Бялусь), выклікаў пазітыўны водгук у гледачоў, многія з якіх падпявалі.

Шматнацыянальную палітру культурнага асяроддзя Латгаліі прадставілі іншыя вакальныя і танцавальныя ансамблі Дагдскага і Рэзэкненскага краёў, Даўгаўпілса.

У фінале ўдзельнікам IV фестываля беларускай песні і танца «Фэст» былі ўручаны дыпломы, сувеніры і кветкі.

Дэлегацыя ЦБК і Беларускага таварыства «Уздым» штогод удзельнічае ў фестывалі беларускай песні і танца «Фэст» у Дагдзе, з беларускім таварыствам якога іх звязваюць даўнія партнёрскія стасункі.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры