У перадсвяточны пятніцу, 17 лістапада 2017 года, па запрашэнню Екабпілскага беларускага таварыства «Спатканне», дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адправілася ў слаўны горад на берагах Даўгавы, каб прыняць удзел у заключным мерапрыемстве, прысвечаным народнаму касцюму.
Тэматычны вечар «Свята народнага касцюма» быў арганізаваны Екабпілскім беларускім таварыствам «Спатканне» у супрацоўніцтве з Дзённым цэнтрам «Разам быць» у рамках праекта «Знойдзем, параўнаем, захаваем для Латвіі» і прымеркаваны да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі.
Тэма народнага касцюма - сакральная тэма. Бо нацыянальны касцюм - гэта бясцэнная гістарычная спадчына кожнага народа, яго багацце і самабытнасць. Менавіта ў такім ключы былі прадстаўлены латышскія, беларускія, рускія, украінскія касцюмы, паказаны іх асаблівасці і агульныя характарыстыкі.
Беларускі касцюм, маючы агульныя карані з рускім і ўкраінскім нацыянальнымі касцюмамі і фарміруючыся на аснове ўзаемаўплыву латышскай, літоўскай, польскай, рускай і ўкраінскай традыцый, тым не менш адрозніваецца самабытнасцю і з'яўляецца самастойнай з'явай, багаццем тэхнік афармлення. Гэта і вышыўка, і ўзорнае ткацтва, і карункі, і аплікацыя. Хоць Беларусь і не такая вялікая краіна, але ў ёй налічваюцца 22 варыянты нацыянальнага касцюма па 6 рэгіёнах - Цэнтральная Беларусь, Усходняе і Заходняе Палессе, Панёманне, Наддвінне і Прыдняпроўе. Рэгіянальныя адрозненні ў асноўным складаюцца ў дэталях касцюма, матывах і сюжэтах арнаменту, спосабах нашэння частак касцюма, у каляровай гаме. Так што ў былыя часы па касцюму можна было не толькі вызначыць, з якой мясцовасці чалавек, але яго сямейнае становішча і нават прыкладны ўзрост.
Кожная дэлегацыя прадстаўляла свае касцюмы і суправаджала паказ падрабязным расказам. Гаспадары вечара прадставілі на суд гледачоў відэапрэзентацыю на тэму разнастайнасці беларускіх касцюмаў, выступілі ў ролі дызайнераў і паказалі дэфіле не толькі фабрычных мадэляў, але і касцюмаў, пашытых ўласнымі рукамі па сваіх жа эскізах. Дэлегацыя з Ліван паказала шэраг славянскіх касцюмаў; некаторыя мадэлі сабраныя альбо пашытыя ўласнаручна.
Дэлегацыя з Даўгаўпілса прадставіла свае касцюмы. Кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская прадэманстравала гістарычную рэканструкцыю касцюма Віцебскага рэгіёну і падрабязна спынілася на ансамблях мужчынскага і жаночага адзення. У камплект жаночага касцюма ўваходзілі кашуля, спадніца, фартух, пояс, безрукавка, галаўны ўбор. Кашуля шылася з ільнянога даматканага палатна. Тканымі або вышытымі ўзорамі з чырвонай або чырвона-чорнай пражы ўпрыгожваліся звычайна рукавы, плечы, каўнер, манжэты. Спадніца была ваўняная ці ільняная, адрознівалася разнастайнасцю колеру і ўзору (клетка, паласа). Белы ільняны фартух каларытам і арнаментам гарманіравалі з упрыгожаннем кашулі. Ніз выраба часта ўпрыгожваўся махрамі або карункамі. Безрукаўка (гарсет) - частка святочнага касцюма, выраблялася з фабрычных тканін (шоўк, аксаміт, парча), багата ўпрыгожвалася нашыўкамі. Сакральны элемент касцюма - пояс, мог быць тканым, плеценым або вязаным, і разнастайнай каляровай гамы, багата ўпрыгожваўся арнаментам. Як нельга ў тэму прагучаў верш беларускага класіка Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі» на беларускай мове ў выкананні метадыста ЦБК Марыі Памецька, а мэнэджэр па культурных праектах Настасся Лукашонак прачытала ў перакладзе на латышскую мову.
Варта адзначыць, што прэзентацыя, прадстаўленне касцюмаў, іх апісанне і дэфіле чаргаваліся музычнымі нумарамі, якімі ўсе ўдзельнікі свята шчодра дзяліліся з гледачамі. Яркія музычныя нумары на суд гледачоў прапанавалі як гаспадары свята - Екабпілскі ансамбль «Завіруха», так і госці: вакальны ансамбль "Пралескі" з Даўгаўпілса і прадстаўнікі Ліванскага славянскага грамадства «Узоры».
Цэнтр беларускай культуры выказвае словы вялікай удзячнасці кіраўніку беларускага таварыства "Спатканне" Валянціне Дарашчонак за арганізацыю такога значнага і важнага мерапрыемства, за сардэчны і цёплы прыём, бо беларусаў Даўгаўпілса і Екабпілса звязваюць даўнія партнёрскія адносіны.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры