Друкаваць

Адгуляў-адшумеў «Беларускі кірмаш» у Даўгаўпілсе

24-25 лістапада 2017 года прайшоў VII Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, у якім удзельнічалі беларускія аматарскія калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Культурны форум традыцыйна ўключаў канферэнцыю, майстар-клас рамеснікаў, кніжную акцыю, выставу восеньскіх дароў, Гала-канцэрт, дабрачынны канцэрт у пансіянаце, выставу карцін.

  • Click to enlarge image 281117_01.jpg
  • Click to enlarge image 281117_02.jpg
  • Click to enlarge image 281117_03.jpg
  • Click to enlarge image 281117_04.jpg
  • Click to enlarge image 281117_05.jpg
  • Click to enlarge image 281117_06.jpg
  • Click to enlarge image 281117_07.jpg
  • Click to enlarge image 281117_08.jpg
  • Click to enlarge image 281117_09.jpg
  • Click to enlarge image 281117_10.jpg
  • Click to enlarge image 281117_11.jpg
  • Click to enlarge image 281117_12.jpg
  • Click to enlarge image 281117_13.jpg
  • Click to enlarge image 281117_14.jpg
  • Click to enlarge image 281117_15.jpg
  • Click to enlarge image 281117_16.jpg
  • Click to enlarge image 281117_17.jpg
  • Click to enlarge image 281117_18.jpg
  • Click to enlarge image 281117_19.jpg
  • Click to enlarge image 281117_20.jpg
  • Click to enlarge image 281117_21.jpg
  • Click to enlarge image 281117_22.jpg
  • Click to enlarge image 281117_23.jpg
  • Click to enlarge image 281117_24.jpg
  • Click to enlarge image 281117_25.jpg
  • Click to enlarge image 281117_26.jpg
  • Click to enlarge image 281117_27.jpg
  • Click to enlarge image 281117_28.jpg
  • Click to enlarge image 281117_29.jpg
  • Click to enlarge image 281117_30.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/185-nosvin-ts-atz-m-ts-baltkrievu-gadatirgus-daugavpil?print=1&tmpl=component#sigProIdca7c100632

Канферэнцыя

Фестываль адкрыўся 24 лістапада канферэнцыяй “Культурны мост: Латвія - Літва - Эстонія – Беларусь”. Арганізатар фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» - Цэнтр беларускай культуры, прымаў гасцей у сваім новым офісе па вуліцы Алеяс, 68-1А. Па шчаслівым супадзенні, некалькімі гадзінамі раней дэпутаты Даўгаўпілскай гарадской думы аднагалосна прагаласавалі за прадастаўленне гэтых памяшканняў ЦБК у пастаяннае, доўгатэрміновае карыстанне.

На сустрэчы пазнавальнай інфармацыяй падзяліліся кіраўнікі дэлегацый Бабруйска і Браслава (Беларусь), Маарду (Эстонія) і Вісагінаса (Літва). Госці падарылі гаспадарам традыцыйныя сувеніры сваіх гарадоў і краін. Прымаючая старана расказала аб сваіх кірунках дзейнасці і буйных праектах, прэзентавала выдадзеную кнігу «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе».         

Самае галоўнае на фестывальных канферэнцыях - абмен ідэямі, зносіны, абмеркаванне агульных праблем захавання беларускай культуры ва ўмовах пражывання па-за этнічнай радзімай, устанаўленне двухбаковых кантактаў. Напрыклад, летам гэтага года ансамбль «Пралескі» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры пабываў у Бабруйску на прэстыжным фестывалі «Вянок дружбы», а восенню ўжо ЦБК прымаў на сваім фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” танцавальны калектыў “Альянс” з Бабруйска.

Рамесная выстава

Пятнічным вечарам у фае Дома Адзінства разгарнулася фестывальная рамесная выстава з майстар-класамі. Майстрыха Браслаўскага музейнага аб'яднання Ларыса Дарафейчык вучыла гледачоў вырабляць свістулькі з гліны, а Людміла Рулевіч - снегіра з нітак. Рамеснікі Клуба народных майстроў “Крыніца” Глыбоцкага раёна Ала Галай, Алена Альшэўская і Аляксандр Плігаўка прадставілі такое дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, як качанне з воўны, вышыўка, саломапляценне, ручнікі. Ад выставачнага стала рамесніцы з Міёрскага раёна Алены Балаш немагчыма было адарвацца: плеценыя ваўняныя паясы, ільняныя і саламяныя абярэгі, шытыя з тканіны лялькі, драўляная разьбяная ключніца, вязаныя сумачкі і іншыя рукадзельныя вырабы.

Ад беларускіх майстрых не адставалі даўгаўпілскія рукадзельніцы: Ядвіга Гарбунова рэкламавала валеныя шкарпэткі і вязаныя вырабы, Вікторыя Іванова - плеценыя з лазы рэчы для дома, Наталля Алейнікава - сувеніры і ўпрыгожванні.

За суседнім сталом гаспадынька беларускага таварыства «Уздым» дзяліліся сакрэтамі вырошчвання гародніны, ягад, садавіны і хатніх нарыхтовак на зіму.

Паўтарылася дабрачынная кніжная акцыя. Бібліятэка ЦБК папоўнілася дзесяткам новых кніг, а іх дарыльшчыкаў надзялілі фірмовым сувенірам акцыі - «гузікам шчасця».

Час чакання Гала-канцэрта ўпрыгожылі спевам беларускія аматарскія ансамблі Латгаліі і Эстоніі, ствараючы святочную атмасферу.

Гала-канцэрт фестывалю

Увечары, 24 лістапада, адбыўся Гала-канцэрт фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе». У канцэртнай зале Дома Адзінства яблыку не было дзе ўпасці.
Удзельнікаў і гасцей фестывалю віталі старшыня Камітэта па пытаннях адукацыі і культуры Даўгаўпілскай гарадской думы Яніс Дукшынскі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Аляксей Васількоў, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Антаніна Струнеўская, консул-саветнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Даўгаўпілсе Наталля Пуставалава.

Беларускія дыпламаты выканалі прыемную місію - уручылі ЦБК узнагароды конкурсу «Культура» для беларусаў замежжа, які праводзіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ. Праект Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, прысвечаны менавіта кірмашу, увайшоў у групу пераможцаў. Таксама консул А.Струнеўская пажадала фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» дасягнуць размаху знакамітага «Славянскага базару ў Віцебску».

У гэтым годзе фестывальнай тэмай стала каханне. Пра высокія пачуцці спявалі песні ўсе творчыя калектывы і прадставіла гумарыстычныя мініяцюры тэатральная студыя «Паўлінка». Хітраватая баба і яе падатлівы дзед, скупы муж і яго безжурботная жонка, сварлівая кабета і яе муж-падкаблучнік, дабрак-выпівоха і яго цярплівая жоначка, пляткаркі-суседкі на лавачцы, якія перамываюць костачкі сваім і чужым мужыкам - чарадой прайшлі праз фестывальны кірмаш. Гэта наша жыццё, у якім абавязкова ёсць месца каханню адзін да аднаго. Пра гэта спявалі песні калектывы ЦБК - ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" і харавая капэла «Спадчына», выканаў тэматычныя кампазіцыі танцавальны ансамбль "Лянок".

А далей на сцэну выйшлі госці з Балтыі. Вясёлыя і гарэзлівыя песні пра каханне чаргаваліся з настальгічнымі і філасофскімі. Іх выдатна прадставілі аматарскія ансамблі беларускіх таварыстваў: «Аколіца» (Дагда), «Завіруха» (Екабпілс), «Узоры» (Ліваны), «Сузор'е» і «Пралескі» (Рэзэкнэ), "Сузор'е" і Сяргей Шабадалаў (Вісагінас, Літва), «Купава» (Маарду, Эстонія).

Гледачы не шкадавалі апладысментаў. Авацыямі яны сустрэлі выступленні артыстаў з Беларусі, якія выканалі фальклорныя песні (ансамбль «На панадворку», Браслаў), лірычныя песні (Ігар Мятла і Марыя Артымёнак, Міёры), беларускія сцэнічныя танцы «Святочная», «Кросны» і народны «Лявоніха» ( фольк шоу-балет «Альянс», Бабруйск).

Тры гадзіны праляцелі незаўважна, настаў час узнагароджання. Кожны калектыў атрымаў у падарунак дыплом, кнігу «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», каляндар да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі, фестывальныя сувеніры і латвійскія прысмакі. Вялі Гала-канцэрт і ўручалі ўзнагароды кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская і арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК Ірына Апэйнанэ.

Таксама адбылося яшчэ адно ўзнагароджанне. Ініцыятар конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі: мінулае і сучаснасць», дэпутат Сэйма Алена Лазарава і старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова павіншавалі пераможцаў штогадовага конкурсу, сярод іх - 12 прадстаўнікоў Латгаліі. Паездкай у Брусэль узнагароджаны лаўрэаты конкурсу і актывісты, пра што ім паведаміў памочнік дэпутата Еўрапарламента ад Латвіі Андрэя Мамыкіна.

Фестываль «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» фактычна закрыў восеньскі марафон Дзён беларускай культуры ў Латвіі.

Культурны форум па традыцыі завяршыўся калектыўным выкананнем песні - гімна «Беларускі дом» на словы Станіслава Валодзькі, музыку Аляксандра Рудзя. Зала падпявала стоячы, у многіх на вачах блішчалі слёзы.

Дабрачынны канцэрт

Суботняй раніцай 25 лістапада гасцявыя калектывы фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адправіліся ў Даўгаўпілскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў, дзе далі дабрачынны канцэрт. На працягу гадзіны фольк шоу-балет «Альянс» і дуэт з Беларусі, вакальны жаночы ансамбль «Купава» з Эстоніі радавалі сваімі песнямі і танцамі кліентаў установы. Удзячныя гледачы доўга не адпускалі артыстаў. Кіраўніца культурных праектаў пансіяната Валянціна Плонэ падзякавала артыстаў за выдатнае выступленне і Цэнтр беларускай культуры за плённае супрацоўніцтва.

Пасля добрай справы замежныя госці Даўгаўпілса адправіліся на экскурсію па горадзе і яго беларускіх мясцінах, наведалі Арт-цэнтр М.Роткі.

Выстава карцін

25 лістапада ў Цэнтры беларускай культуры ў рамках фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» адкрылася выстава карцін Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар”. На выставе прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы, фота і аб'ёмны лубок 16 прафесійных мастакоў: з Латвіі - Вячка Целеш, Анатоль Ермаковіч, Надзея Ізянёва, Ірына Караль, Алена Лаўрыновіч, Аліна Літвіненка, Васіль Малышчыц, Ганна Пэйпіня, Алена Раманенка, Алена Ціхамірава, Ірына Трумпель-Сабалеўская, Галіна Жалабоўская і Пётр Худабчонак; са Швецыі - Кацярына Озберга; з Эстоніі - Маргарыта Астраумава і Людміла Прыбыльская. Пяцёра з іх прысутнічалі на адкрыцці выставы.

У мінулым годзе аб'яднанне «Маю гонар» да свайго юбілею выстаўлялася ў Даўгаўпілскім мастацка-краязнаўчым музеі, а ў гэтым годзе рада сустрэчы ў гасцінным Цэнтры беларускай культуры. Пра гэта казаў Вячка Целеш, нязменны кіраўнік арганізацыі, кавалер Ордэна Трох Зорак ЛР, заснавальнік Беларускай школы ў Рызе і першага ў Латвіі таварыства беларускай культуры «Світанак». Ён высока ацаніў мінулы Гала-канцэрт фестывалю, станоўча адазваўся аб інтэграцыйнай палітыцы Латвіі і пажадаў ЦБК далейшых поспехаў і развіцця, у прыватнасці - адкрыцця беларускай школы ў Даўгаўпілсе.

Зараз В.Целеш піша кнігу пра мастакоў беларускага паходжання, якія працавалі ў Латвіі ў розныя гады. Інфармацыя пра Пятра Мірановіча, Аркадзя Салаўёва, Аляксандры Бяльцовай, Дзмітрыя Гадзіцкага-Цвірко і Міхаіла Калініна прадстаўлена на выставе асобным стэндам, бо гэты год для іх юбілейны. Многія з названых мастакоў звязаны з Латгаліяй і Даўгаўпілсам. Як выказаўся аўтар будучай кнігі, “хай дух мастакоў мінулых гадоў лунае ў гэтых сценах”.

Адкрыццё выставы завяршылася віншаваннем мастакоў і выступленнем вакальнага ансамбля “Купалінка”.

Экспазіцыя Аб'яднання беларускіх мастакоў «Маю гонар» будзе працаваць у Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1а) да 25 студзеня 2018 года.

Дзякуй за падтрымку!

VII Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” арганізаваў Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры ў супрацоўніцтве з Упраўленнем культуры, Цэнтрам латышскай культуры, Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.

Фестываль наглядна прадэманстраваў народную дыпламатыю ў дзеянні на ўзроўні гарадоў-пабрацімаў ​​Даўгаўпілса і Бабруйска і заключаных пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж ЦБК і аддзеламі культуры беларускіх гарадоў Браслаў, Міёры, Глыбокае, Беларускім культурным цэнтрам “Крок” літоўскага Вісагінаса.

Цэнтр беларускай культуры дзякуе за падтрымку ўсіх добрых людзей, дзякуючы якім свята атрымалася яркім, інфарматыўным і пазітыўным: газеты «Миллион», «Латгалес лайкс», «Сейчас» і «Наш горад», парталы D-fakti.lv, Grani.lv, Gorod.lv і Nasha.lv, радыё «Алисе+» і «SWH+», прадпрыемства «Лабиекартошана Д», Арт-цэнтр імя Марка Роткі, Турыстычны інфармацыйны цэнтр, Керамічны цэнтр, а таксама мясцовых вытворцаў «Латвияс Майзниекс», «Ониорс зивис», «Двинска плус» і «Вилна».

Асаблівыя словы падзякі - нашым таленавітым артыстам і адданым гледачам, бо многім давялося прастаяць увесь канцэрт. ЦБК прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці, але большай канцэртнай залы пакуль няма. У наступным годзе вернемся ў звыклую і прасторную залу Палаца культуры, дзе месца хопіць усім, і дзе правядзем фестываль пад знакам 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі на тэму «Куфар беларускіх скарбаў».

Сюжэт навін ЛТВ пра фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” можна паглядзець тут:

https://youtu.be/oSm-2RYctBY

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры