Друкаваць

Юныя танцоры «Равесніка» падарылі даўгаўпілчанам канцэрт

2 лістапада 2017 года Даўгаўпілс прымаў дзіцячы танцавальны ансамбль «Равеснік» з Беларусі. Заслужаны аматарскі калектыў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ, удзельнік міжнародных фестываляў і конкурсаў падарыў даўгаўпілчанам два выдатныя канцэрты.

  • Click to enlarge image 1_rovesnik_2.11.2017.jpg
  • Click to enlarge image 2_rovesnik_2.11.2017.jpg
  • Click to enlarge image 3_rovesnik_2.11.2017.jpg
  • Click to enlarge image 4_rovesnik_2.11.2017.jpg
  • Click to enlarge image 5_rovesnik_2.11.2017.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/184-jaunie-rovesnika-dejot-ji-uzd-vin-ja-daugavpilie-iem-koncertu?print=1&tmpl=component#sigProId00c728da02

Ансамбль танца «Равеснік» створаны ў 1958 годзе на базе Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. У ансамблі займаецца больш за 500 дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Калектыў мае багатую гісторыю і традыцыі, з'яўляецца дыпламантам шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў, у тым ліку лаўрэатам спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Юным танцорам апладзіравалі ў Вялікабрытаніі, Расіі, Турцыі, Францыі, Кітаі, Італіі, Германіі, Нарвегіі, Андоры, Польшчы, Партугаліі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстраліі, ЗША і іншых краінах свету. У рэпертуары ансамбля - беларускія народныя і народна-стылізаваныя танцы, дзіцячыя харэаграфічныя малюнкі, танцы народаў свету.

Днём, 2 лістапада, ансамбль «Равеснік» падарыў канцэрт вучням Лагапедычнай школы-інтэрната, а вечарам адбыўся вялікі канцэрт у Даўгаўпілскім універсітэце.

З прывітальным словам да танцораў і гледачоў звярнулася консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Антаніна Струнеўская, адзначыўшы заслугі і высокі ўзровень майстэрства ансамбля «Равеснік». У гэтым змаглі пераканацца гледачы на гадзінным канцэрце, які праляцеў, як адно імгненне.

Танцавальныя нумары ў розных складах выканаўцаў і ў новых касцюмах бесперапынна ішлі адзін за адным: патрыятычны - «Мая Беларусь», працоўны - «Кавалі», забіяцкая «Полька», фатальнае танга «Ружы», вяртуха «Пастушка», перепляс «Хустачка» і іншыя. А між танцамі гучалі музычныя нумары ў выкананні салістаў цымбальнага аркестра «Абярог». Авацыямі гледачы дзякавалі юных танцораў за падораны выдатны канцэрт.

“Дзякуючы агульным намаганням педагогаў, харэографаў, дзяцей і іх бацькоў шмат гадоў працуе заслужаны дзіцячы танцавальны ансамбль «Равеснік», які горда нясе беларускую культуру і імя Беларусі ў свеце”, - пра гэта казала ў падзячнай прамове кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская. А дзякуючы агульным намаганням Пасольства РБ у Латвіі, Генеральнага консульства РБ у Даўгаўпілсе, Даўгаўпілскага універсітэта, Упраўлення адукацыі і Цэнтра беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адбыўся выдатны канцэрт «Равесніка».

Удзельнікі дарослага танцавальнага калектыву «Лянок» Цэнтра беларускай культуры выказалі юным танцорам сваё захапленне і падарылі латвійскія цукеркі і сувеніры на памяць аб выступленні ў Даўгаўпілсе. Кіраўніца «Лянка» Марына Медунецкая эмацыйна падзякавала «Равеснік» за сапраўдны майстар-клас, які атрымалі захопленыя беларускімі танцамі даўгаўпілчане.

Пасля вячэрняга канцэрта стомленыя, але дапытлівыя танцоры і педагогі ансамбля «Равеснік» наведалі гасцінны Беларускі дом у Даўгаўпілсе, дзе за кубкам гарбаты азнаёміліся з яго дзейнасцю і абмеркавалі варыянты магчымага супрацоўніцтва.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры