У ноч з 13 на 14 студзеня многія з нас, праваслаўныя і стараверы, адзначаюць Новы год по юліянскаму календару, так званы Стары Новы год. Яго прынята святкаваць шумна і весела ў асяроддзі сям'і і блізкіх. Аднак сямейны ачаг ёсць не ва ўсіх. Менавіта таму Цэнтр беларускай культуры вырашыў падтрымаць дзяцей, для якіх часовай сям'ёй стаў дзіцячы дом-прытулак „Priedīte”, і прыехаў да іх у госці з дабрачынным тэатралізаваным прадстаўленнем.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/110-160117-2?print=1&tmpl=component#sigProId47a905674a
Вечарам, 13 студзеня 2017 года, выхаванцы дзіцячага дома і супрацоўнікі сабраліся ў невялікай утульнай зале, каб каля ўпрыгожанай ёлачкі разам адсвяткаваць Стары Новы год.
Захоўваючы беларускія традыцыі, у госці да дзетвары завіталі калядоўшчыкі - з Каляднай звяздой у руках. Дзеці і дарослыя радастна віталі чараўніцу леса Алесю і задорыстую Казу, чароўнага Анёла і прыгажуню Цыганку, добрага Доктара і весёлую Зайчыху. Але больш за ўсё дзеці чакалі Дзеда Мароза з унучкай Снягурачкай. Навагоднія казачныя госці асыпалі іх каляровым «сняжком», закружылі ў карагодах, зачаравалі, здзівілі і, вядома ж, частавалі шакаладнымі цукеркамі за правільна адгаданыя загадкі і дэкламаванне вершаў.
Усе дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў музычных гульнях, імкнуліся прадэманстраваць свае уменні і проста патрымаць за руку незвычайна ўбраных гасцей. Дзеці з цікавасцю слухалі, калі героі прадстаўлення гаварылі па-беларуску, часта здагадваліся, што ж ім спрабуюць перадаць госці. А калядоўшчыкі хацелі данесці да дзяцей галоўнае: як важна быць разам у кругу сям'і, дарыць адзін аднаму радасць і надзею.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Інэса Казлоўская, кіраўніца тэатральнай студыі «Паўлінка»,
т. 654 24695, 22010006, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306