Цэнтр беларускай культуры адзначыў 25-годдзе!
Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры адзначыў 25-годдзе!

25 мая 2024 года ў канцэртнай зале Дома Адзінства ў рамках Дзён славянскай культуры прайшоў юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры ўстановы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Скразной тэмай юбілейнага свята Цэнтра беларускай культуры стаў вобраз дома. Канцэрт адкрыла папулярная песня “Nekur nav tik labi kā mājās” Райманда Паулса і Гунтарса Рачса, а завяршыў “Беларускі дом” на словы Станіслава Валодзькі і музыку Аляксандра Рудзя.

Арганізатары свята ў сцэнарыі нечакана абыгралі тэму парада планет, звязаўшы асноўныя этапы развіцця Цэнтра беларускай культуры з асобнымі планетамі ці зоркамі. Напрыклад, ЦБК з'явіўся пад шчаслівай зоркай Сонца, дзіцячая студыя “Скарбніца” – пад самай маленькай і хуткай па кручэнні планетай Сонечнай сістэмы – Меркурыем; а ансамблю “Світанак” з Польшчы дастаўся Юпітэр – вельмі аддаленая ад Сонца планета, паколькі госці доўга дабіраліся да Даўгаўпілса.

На юбілейным канцэрце выступілі ўсе творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца” і тэатральная студыя “Паўлінка”,

Яркім музычным віншаваннем стала выступленне ганаровых гасцей – ансамбля беларускай песні “Світанак” (кіраўніца Ганна Бабік) з Беластока (Польшча) і саліста Сяргея Шабадалава з Вісагінаса (Літва).

Даўгаўпілскае гарадское самакіраванне адзначыла заслугі Цэнтра беларускай культуры Ганаровай граматай. З юбілеем ЦБК павіншавалі дэпутат Даўгаўпілскай гарадской думы Наталля Кажанава, намесніца кіраўніка Дома Адзінства Сандра Маскалёва, прадстаўнікі нацыянальна-культурных цэнтраў і грамадскіх арганізацый Даўгаўпілса.

У фінале канцэрта на сцэну паднялася ўся каманда Цэнтра беларускай культуры: ветэраны Галіна Сантоцкая і Яніна Юзэфовіч, кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская, метадыст Марыя Памецька, супрацоўнікі Дагнія Літвіноўская, Анастасія Бароўская і Галіна Мацулевіч; кіраўнікі калектываў: Вячаслаў Пятроў (“Купалінка”), Марына Медунецкая (“Лянок”), Анастасія Лукашэнак (“Пралескі” і “Скарбніца”), Інэса Казлоўская (“Паўлінка”), Сяргей Братусеў (“Спадчына”).

Кіраўніца ЦБК Ж. Раманоўская: “За 25 гадоў сваёй дзейнасці Цэнтр беларускай культуры ўпісаў значную старонку ў развіццё міжкультурнага дыялогу, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры і традыцый у Даўгаўпілсе. ЦБК стаў сапраўдным Беларускім домам для многіх даўгаўпілчан. Тут працуюць прафесійныя спецыялісты. Самадзейныя артысты шасці творчых калектываў заўсёды імкнуцца выступіць на выдатна, прадстаўляючы беларускую культуру на Уселатвійскім свяце песні і танца, Міжнародным фестывалі “Балтыка”, Фестывалі нацыянальных меншасцей, іншых культурных праектах. Брэндавыя мерапрыемствы ЦБК вядомыя і папулярныя: фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, свята Купалля, канферэнцыя “Беларускія чытанні”, майскія Дні беларускай культуры, выставы, абрадавыя святы, творчыя сустрэчы. За шмат гадоў ЦБК напрацаваў багаты метадычны вопыт, якім шчодра дзеліцца з партнёрамі. Мы нясем імя Даўгаўпілса па Латвіі і за мяжой, і робім гэта з годнасцю”.

  • Click to enlarge image 01_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 08_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 11_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 12_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 13_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 14_BKC_25_25.05.2024.jpg
  • Click to enlarge image 15_BKC_25_25.05.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/689-baltkrievu-kulturas-centrs-atz-meja-25-gadu-jubileju?print=1&tmpl=component#sigProId5147055f56

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.