У Цэнтры беларускай культуры адкрыўся свет кветак Ірыны Ятнавай
Друкаваць

У Цэнтры беларускай культуры адкрыўся свет кветак Ірыны Ятнавай

25 мая 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках Дзён беларускай культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы рыжскай мастачкі, члена Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі «Маю гонар» Ірыны Ятнавай. Карціны будуць экспанавацца ўвесь летні перыяд.

У ЦБК неаднаразова выстаўляліся мастакі аб'яднання «Маю гонар». Ірына Ятнава ўпершыню адкрывае для сябе Даўгаўпілс, а даўгаўпілскія знатакі жывапісу – яе імя і карціны.

І. Ятнава – рыжанка, па адукацыі – дызайнер інтэр'еру і спецыяліст па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Як прызнаецца мастачка, малюе, колькі памятае сябе. Раней працавала акварэллю, тэмперай, пастэльнай крэйдай, гуашшу. Цяпер перавагу аддае маслу, а акварэль бярэ ў адпачынак і на эцюды. Да Аб'яднання мастакоў “Маю гонар” далучылася, бо мае беларускія карані па матчынай лініі – з Рудні, што на Віцебшчыне.

На экспазіцыі “У свеце кветак” прадстаўлена каля трыццаці карцін з выявай усімі любімых і знаёмых кветак, якія можна ўбачыць у латвійскіх садах ці парках.

Ірына Ятнава расказала, што больш за ўсё піша кветкі, бо вельмі любіць і разумее іх натуру. Многія з намаляваных кветак растуць у садзе мастачкі. На карцінах прасочваецца гісторыя самой мастачкі: некаторыя прадметы, любімы кубак, упрыгожванні, выгляд з акенца, квітнеючы сад ці дарагая сэрцу ваза і, вядома ж, у кожнай працы ёсць тыя ці іншыя кветкі.

Кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская павіншавала госцю з дэбютам у Даўгаўпілсе, уручыўшы букет і памятны сувенір. Магчыма, калі-небудзь керамічны кафейнік з відамі горада з'явіцца на новай карціне мастачкі.

У прывітальным слове сваё захапленне карцінамі выказала консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Галіна Найдзёнава.

Падтрымаць калегу прыехала мастачка са Смардэ Надзея Ізянёва-Лаўрыновіч, якая з цеплынёй і захапленнем расказала пра тэхніку і асаблівасці карцін Ірыны Ятнавай, асобна адзначыўшы палотны, на якіх так філігранна намалявана шкло або празрысты цюль на акне.

Прадстаўнік Аб'яднання “Маю гонар” з Даўгаўпілса Галіна Жэлабоўская пажадала аўтару выставы натхнення і новых творчых поспехаў.

Выстава «У свеце кветак» Ірыны Ятнавай будзе адкрыта да 9 верасня 2022 года ў Цэнтры беларускай культуры па адрасе: вул. Алеяс, 68-1А. Уваход вольны.

  • Click to enlarge image 01_Irina_Jatnova_25.05.2022.jpg
  • Click to enlarge image 02_I.Jatnova_25.05.2022.jpg
  • Click to enlarge image 03_I.Jatnova_25.05.2022.jpg
  • Click to enlarge image 04_I.Jatnova_25.05.2022.jpg
  • Click to enlarge image 05_I.Jatnova_25.05.2022.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/549-baltkrievu-kulturas-centra-tika-atklata-irinas-jatnovas-ziedu-pasaule?print=1&tmpl=component#sigProIdc0969557df

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры