Друкаваць

Імя Райніса аб'яднала Даўгаўпілс і Віцебск

           Акцыя памяці “Тыя, якія не забываюць”, прысвечаная 155-гадоваму юбілею народнага паэта Латвіі Райніса, злучыла онлайн Даўгаўпілс і Віцебск. Мерапрыемства прайшло ў рамках праграмы міжнароднага супрацоўніцтва на бягучы навучальны год паміж Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы (ЦБК) і кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.Машэрава.

  • Click to enlarge image 01_Vebinar_Vitebsk_Rainis.jpg
  • Click to enlarge image 02_Vebinar_Rainis_6112020.jpg
  • Click to enlarge image 03_Vebinar_Rainis_6112020.jpg
  • Click to enlarge image 04_Vebinar_Rainis_6112020.jpg
  • Click to enlarge image 05_Vebinar_Rainis.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/429-imya-rajnisa-ab-yadnala-da-ga-pils-i-vitsebsk?tmpl=component&print=1#sigProIdcfada8a26a


          Час пандэміі каронавіруса і звязаных з гэтым абмежаванняў на мерапрыемствы і паездкі мяняюць фарматы мерапрыемстваў. Паколькі рэальныя сустрэчы пакуль недаступныя, партнёры прыдумалі дыстанцыйны фармат мерапрыемства.
          Як звязвае Райніс – латышская паэт, драматург, перакладчык, палітык і грамадскі дзеяч, Даўгаўпілс і Віцебск? У літаральным сэнсе, праз бацькоў. У Даўгаўпілсе пахаваны бацька паэта, у Віцебску – маці. Апошні факт, а таксама яго заступніцтва беларускай дыяспары Латвіі ў Сэйме заахвоцілі даследчыкаў шукаць беларускія карані Райніса. Усё апынулася проста жыццёвай гісторыяй. Дарта Пліекшанэ памерла ў Віцебску, дзе пад паліцэйскім наглядам пасля ссылкі знаходзіўся яе зяць з дачкой, там і пахавана на Старасямёнаўскіх могілках. 2 лістапада, у дзень памяці продкаў, на магілы бацькоў Райніса ляглі кветкі.         

          А 6 лістапада акцыю “Тыя, якія не забываюць” працягнуў вебінар на пляцоўцы Zoom, у якім з беларускага боку ўдзельнічалі выкладчыкі кафедры літаратуры і студэнты, з латвійскага – супрацоўнікі ЦБК і паэты. Удзельнікаў віталі загадчыца кафедры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт Алена Уладзіміраўна Крыклівец і кіраўніца Цэнтра беларускай культуры, магістр Жанна Раманоўская.
         ЦБК спецыяльна да акцыі падрыхтаваў невялікі відэафільм “Райніс і Даўгаўпілс” (аўтар Ж.Раманоўская), які пазнаёміў гледачоў з кароткай біяграфіяй паэта, дазволіў здзейсніць віртуальную экскурсію па райнісаўскіх і беларускіх мясцінах.
         Прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ванда Бароўка распавяла аб традыцыях Райніса ў беларускай літаратуры. Загадчыца кафедры, дацэнт Алена Крыклівец (член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі) і дацэнт, празаік і літаратуразнаўца Ганна Навасельцава падзяліліся з прысутнымі сваёй літаратурным творчасцю.

Паэты з Даўгаўпілса Станіслаў Валодзька і Лілія Воранава прачыталі свае вершы, прысвечаныя Райнісу, на беларускай мове, Фаіна Осіна – на рускай, а таксама распавяла аб штогадовых Днях паэзіі і паэтычных зборніках, прымеркаваных да дня нараджэння класіка латышскай літаратуры. Метадыст ЦБК Марыя Памецька азнаёміла аўдыторыю з тэмай “Райніс - абаронца беларускай культуры” па матэрыялах дакладу доктара філалогіі Валянціна Лукашэвіча.
         На мове арыгінала вершы Райніса чытала Ірына Апейнанэ, а іх пераклад на беларускую дубліравала Галіна Сантоцкая. Дарэчы, у бібліятэцы ЦБК ёсць кніга абранай паэзіі Райніса на беларускай мове ў перакладзе знакавых літаратараў Беларусі. Завяршылі паэтычнае чытанне радкі верша “Тыя, якія не забываюць”, па назве акцыі памяці.

Алена Крыклівец: “Вебінар даў магчымасць беларускім студэнтам больш даведацца пра асобу і літаратурную дзейнасць латышскага паэта, а калегам з Віцебска і Даўгаўпілса – абмяняцца творчымі і навуковымі ідэямі, дамовіцца аб формах далейшага супрацоўніцтва”.
       Ж.Раманоўская: “Ніякія Covid і закрытыя граніцы не замінаюць супрацоўніцтву, зносінам і культурнаму ўзбагачэнні! Будзем прымаць новыя выклікі, шукаць новыя фарматы. Прагучала ідэя выдання зборніка вершаў, прысвечаных Райнісу, можна абмяркоўваць устаноўку ў Даўгаўпілсе вялікага помніка Райнісу. Аказалася, ёсць яшчэ адна гістарычная асоба, якая злучае два гарады – гісторык А.П.Сапуноў. Яго бюст усталяваны перад універсітэтам у Віцебску, а ў Даўгаўпілсе нядаўна выйшла яго факсімільнае выданне “Інфлянты”. Значыць, хутка зноў сустрэнемся з партнёрамі онлайн”.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры