26 чэрвеня 2015 года прайшла літаратурная вечарына Ганны Ахматавай, арганізаваная даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры. У месяц нараджэння паэткі аўтабіаграфічную паэму “Рэквіем” на памяць прачытала член беларускага таварыста “Уздым” Валянціна Пятроўна Абушкевіч, пазнаёміўшы слухачоў са сваёй Ахматавай, праз творчасць якой яна прыйшла да Бога.
З творчасцю Ганны Ахматавай – рускай паэткі, перакладчыцы і літаратуразнаўцы, адной з найбольш значных фігур рускай літаратуры ХХ стагоддзя, знаёмы ўсе. Але на вечарыне 26 чэрвеня кожны адкрыў для сябе іншую Ахматаву.
Валянціна Пятроўна Абушкевіч расказала, як яна захапілася вершамі А.Ахматавай. З’езділа ў Санкт-Пецярбург у музей яе імя, была на вечарыну яе памяці, на якой прысутнічаў і сын паэткі Леў Гумілёў, на магіле А.Ахматавай на Камароўскіх могілках чытала “Рэквіем”, якую вывучыла на памяць.
У аснове паэмы «Рэквіем» Ганны Ахматавай ляжыць асабістая трагедыя паэткі, калі яна, прастойваючы ў турэмных чэргах, спрабавала даведацца пра лёс свайго сына Льва Гумілёва, якога тройчы арыштоўвалі. Галоўная ідэя «Рэквіем» – выраз маштабаў народнага гора ў перыяд рэпрэсій. Паэтка пісала паэму з 1935 па 1940 год, але апублікаваная яна была толькі ў 1988 годзе.
Як сказала педагог і літаратар Яўгена Гуляева, на ахматаўскай вечарыне В.Абушкевіч правяла ўрок рускай літаратуры найвышэйшага ўзроўню. Адна слухачка-рыжанка, прыхільніца творчасці А.Ахматавай, адзначыла, што яна ўпершыню пабывала на літаратурнай вечарыне такога глыбокага эмацыйнага ўтрымання.
Жоўтыя ружы – любімыя кветкі Ганны Ахматавай, удзельнікі падарылі Валянціне Абушкевіч у падзяку за выдатны паэтычны вечар.