Друкаваць

У Швянчонісе звінелі беларускія песні "Купалінкі"

7 кастрычніка 2017 года ў г.Швянчонісе (Літва) прайшло 21-е Свята беларускай песні, якое сабрала вакальныя калектывы беларускіх таварыстваў Літвы, а таксама гасцей з Латвіі і Беларусі. На песенным фестывалі з запалам выступіў ансамбль "Купалінка" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры.

  • Click to enlarge image 01_shvenchenis_7.10.2017_daugavpils.jpg
  • Click to enlarge image 02_shvenchenis_7.10.2017_vilnus.jpg
  • Click to enlarge image 03_shvenchenis_7.10.2017.jpg
  • Click to enlarge image 04_shvenchenis_7.10.2017_shalchininkai.jpg
  • Click to enlarge image 05_shvenchenis_7.10.2017_visaginas1.jpg
  • Click to enlarge image 06_shvenchenis_7.10.2017_klaipeda.jpg
  • Click to enlarge image 07_shvenchenis_7.10.2017_visaginas2.jpg
  • Click to enlarge image 08_shvenchenis_7.10.2017_daugavpils.jpg
  • Click to enlarge image 09_shvenchenis_7.10.2017_belarus.jpg
  • Click to enlarge image 10_shvenchenis_7.10.2017.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/174-ve-o-os-skan-ja-kupa-inkas-baltkrievu-dziesmas?print=1&tmpl=component#sigProId739087467a

Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы штогод арганізуе Свята беларускай песні, кожны раз мяняючы горад правядзення песеннага форуму. У гэтым годзе фестываль вярнуўся ў Швянчоніс, куды прыехалі сем аматарскіх вакальных беларускіх ансамбляў: «Сябрына» (Вільня), «Раніца» (Шальчынінкай), «Сузор'е» і «Світанак» (Вісагінас), «Купалінка» (Клайпеда), «Купалінка» (Даўгаўпілс, Латвія) і «Жытніца» (Ашмяны, Беларусь).

Ключавую ролю Свята беларускай песні ў захаванні культурнай спадчыны беларусаў у Літве адзначыла ў сваім выступленні саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Людміла Татарыновіч. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці Беларусі Людміла Каханоўская казала пра важнасць культурнага супрацоўніцтва. Кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская павіншавала артыстаў і мастацкіх кіраўнікоў беларускіх ансамбляў з Днём работніка культуры Беларусі і падкрэсліла аб'яднаўчую ролю песні ва ўмацаванні сувязяў паміж людзьмі, арганізацыямі, гарадамі і краінамі.

Дзве гадзіны канцэрта, які выдатна правялі Сяргей Шабадалаў і Валянціна Іванова, праляцелі на адным дыханні. У зале Дома культуры не хапіла месцаў, столькі гледачоў прыйшло, каб дакрануцца да свята беларускай песні; яны шчодра апладзіравалі артыстам. У ліку гасцей былі ганаровы консул Беларусі ў Клайпедзе Мікалай Логвін, саветнік па пытаннях культуры і дыяспары Вольга Дашыневіч, дэпутаты Швянчонскага самакіравання, кіраўнік Беларускага культурнага цэнтра ў Вісагінасе Алег Давыдзюк і іншыя грамадскія дзеячы беларускай дыяспары. 

Ансамблі выконвалі беларускія народныя і аўтарскія песні, у ліку якіх былі «Ода Беларусі», «Зязюля», «Дзічка» і «Ручнік» на словы даўгаўпілчаніна Станіслава Валодзькі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. С.Володзька прачытаў свае вершы, а арганізатары фестывалю ўручылі паэту падзячную грамату, бо па рашэнню праўлення Аб'яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы песня «Беларускі дом» на словы С.Валодзькі стала гімнам арганізацыі. Гэты гімн у фінале канцэрта выканалі ўсе ансамблі - удзельнікі фестывалю.

Прадстаўнікі Міністэрства культуры Літвы ўручылі падзячныя граматы старшыні Аб'яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы Ларысе Слесаравай, усім кіраўнікам ансамбляў і вядучым свята.

«Для ансамбля "Купалінка", які ў гэтым годзе адсвяткаваў сваё 25-годдзе, запрашэнне на Свята беларускай песні ў Літву - гэта выхад на міжднародны ўзровень. Мы атрымалі новы вопыт, пачулі новыя беларускія народныя песні, завязалі знаёмствы, якія могуць перарасці ў плённае творчае супрацоўніцтва », - адзначыў кіраўнік калектыву Вячаслаў Пятроў.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры