Друкаваць

«Ракуцёўскае лета» сабрала прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча

«Старонка лепшая ў штодзённіку жыцця!» - так назваў паэт Максім Багдановіч два летнія месяцы 1911 года, праведзеныя ім у беларускай вёсцы Ракуцёўшчына пасля працяглай разлукі з радзімай. Штогод тут праходзіць Свята песні і паэзіі «Ракуцёўскае лета», якое збірае прыхільнікаў творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры. 30 ліпеня 2017 года ў гэтым культурным форуме ўпершыню ўдзельнічала дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).

  • Click to enlarge image 01_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 02_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 03_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 04_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 05_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 06_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 07_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 08_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 09_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 10_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 11_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 12_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 13_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 14_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 15_rakutevshchina_30.07.2017.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/161-rakutovskoje-leto-rakutjovas-vasara-pulc-ja-kop-maksima-bogdanovi-a-dai-rades-cien-t-jus?print=1&tmpl=component#sigProIdba6ba50f29

Улетку 1911 года ў вёску Ракуцёўшчына (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) прыехаў малады паэт Максім Багдановіч. Яго запрасілі пагасціць сябры па «Нашай Ніве» Антон і Іван Луцкевічы, маёнтак належаў іх дзядзьку Вацлаву Лычкоўскаму. Максім Багдановіч вярнуўся ў родныя мясціны праз 15 гадоў, калі ўжо быў безнадзейна хворым на сухоты ... У аўтэнтычнай беларускай вёсцы ён прабыў усяго два месяцы, але яны сталі дзіўна плённымі ў творчасці паэта. М.Багдановіч напісаў тут лепшыя свае творы - дзве паэмы «Вераніка» і «У вёсцы», а таксама 17 вершаў, якія склалі аснову яго адзінага прыжыццёвага зборніка "Вянок".

З 1983 года ў музеі «Фальварак Ракуцёўшчына» штогод праводзіцца Свята песні і паэзіі «Ракуцёўскае лета». Зямля, якая натхняла Максіма Багдановіча, у апошнюю нядзелю ліпеня збірае прыхільнікаў яго творчасці, таленты беларускай літаратуры і музыкі, рамеснікаў і турыстаў.

Музейны комплекс размешчаны ў вельмі прыгожым, маляўнічым месцы і ўключае ў сябе дом гаспадара, домік арандатара (у ім і жыў М.Багдановіч), гумно, Максімаў сад, крыніцу Максіма, помнік паэту.

Удзельнікаў і гасцей свята павітала намеснік старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Алеся Лукоўская. А далей на сцэне выступалі паэты, пісьменнікі і фальклорныя калектывы з Маладзечанскага раёна і Мінска, госці з Санкт-Пецярбурга, Ялты, Даўгаўпілса.

Кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская ў сваім выступленні адзначыла, што дзякуючы Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры ў Латвіі знаходзілася перасовачная выстава пра творчасць М.Багдановіча, з якой за паўгода азнаёміліся многія жыхары Рыгі, Даўгаўпілса, Екабпілса і Дагды. Ж.Раманоўская ўручыла ў падарунак нядаўна выдадзеную кнігу «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» дырэктару Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрыю Яцкевічу; супрацоўніцтва дзвюх устаноў культуры Беларусі і Латвіі змацавана Пагадненнем аб супрацоўніцтве. У сваю чаргу метадыст ЦБК Марыя Памецька прачытала верш-прысвячэнне «Ракуцёўскае лета» Станіслава Валодзькі, даўгаўпілскага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Канцэрт працягваўся больш за чатыры гадзіны. Шматлікія гледачы ахвотна ўдзельнічалі ў майстар-класах, інтэрактыўных гульнявых пляцоўках, квэстах, знаёміліся з выставамі рамеснікаў, куплялі сувеніры і дэгуставалі мясцовыя стравы. У крыніцы іх сустракалі траўніцы, загадвалі загадкі і жадалі моцнага здароўя на ўвесь год.

Свята ў Ракуцёўшчыне для даўгаўпілчан стаў месцам сустрэч з добрымі людзьмі і сябрамі. Пісьменнік Міхась Казлоўскі падарыў бібліятэцы ЦБК новую кнігу твораў латвійскіх беларускіх літаратараў «Крывіцкія руны II», і мы чакаем яго ў Даўгаўпілсе на свята, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На Міжнародны фестываль «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» мелі гонар запрасіць паэта, публіцыста, галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Навума Гальпяровіча, з якім раней ўдзельнічалі ў «Полацкіх чытаннях». Радаваліся сустрэчы з дударом Сяргеем Яруком, які выступаў на «Купаллі» ў Даўгаўпілсе і Дагдзе. Затаіўшы дыханне, слухалі паэта і барда Алеся Камоцкага, з якім пазнаёміліся ў Рызе на юбілеі Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі "Маю гонар" у Вячкі Целеша.

Свет цесны. Як выдатна, што Беларусь багатая вёскамі, у якіх літаратары ўвабіраюць натхненне і ствараюць шэдэўры, пакідаючы іх у спадчыну нашчадкам, а нашчадкі папаўняюць літаратурную скарбніцу нацыі і захоўваюць гэтыя сядзібы-музеі.


Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры