Друкаваць

Беларускае Купалле аб'яднала культуры і народы

6 ліпеня беларусы адзначаюць адно з самых старажытных святаў, прысвечаных сонцу: Купалле, а 7 ліпеня - Іванаў дзень. Паколькі святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў, то даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры падтрымалі нацыянальна-культурныя цэнтры і таварыствы Даўгаўпілса і Рэзэкнэ. Купалле атрымалася інтэрнацыянальным і магічна яркім, сонечным, з абавязковымі ўкрапінамі дожджыка, які не перашкодзіў шматлікім гледачам радавацца музыцы, лету, кветцы шчасця.

  • Click to enlarge image 01_kupalle_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 02_kupalle_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 03_kupalle_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 04_kupalle_polocka_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 05_kupalle_kkc_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 06_kupalle_rezekne_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 07_kupalle_mrija_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 08_kupalle_poli_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 09_kupalle_rasa_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 10_kupalle_erfolg_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 11_kupalle_ebrei_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 12_kupalle_spadcina_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 13_kupalle_praleski_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 14_kupalle_lanok_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 15_kupalle_prozor_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 16_kupalle_lanok_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 17_kupalle_kupalinka_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 18_kupalle_final_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 19_kupalle_visi_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 20_kupalle_vainagi_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 21_kupalle_bkc_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 22_kupalle_amatnieki_polocka_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 23_kupalle_koks_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 24_kupalle_zieds_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 25_kupalle_infodiena_7.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 26_kupalle_07.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 27_kupalle_07.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 28_kupalle_07.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 29_kupalle_07.07.2017.jpg
  • Click to enlarge image 30_kupalle_7.07.2017.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/153-100717?print=1&tmpl=component#sigProIdbed984bc7d

7 ліпеня 2017 года парк Дубровіна сабраў сотні ўдзельнікаў і гледачоў "Беларускага Купалля". Кожны год свята беларускага Купалля мяняе свой фармат: канцэрт у зале, музычна-тэатралізаванае дзейства на лужку ля фантана, канцэрт на вялікай сцэне ў парку, а ў гэты раз ён дапоўніўся квэстам і інфармацыйным сегментам.

Чатыры гадзіны ў парку Дубровіна гучалі песні на розных мовах, кружыліся пары ў танцах і карагодах, шумелі творчыя майстэрні, а самыя дапытлівыя даўгаўпілчане і госці горада азартна шукалі кветку шчасця - «папараць-кветку». Яна затаілася ў зарасніках папараці пад разгалістым дрэвам. Каб адшукаць кветку-цуд, трэба было прайсці некалькі станцый квэста (гульня-пошук).

На першай станцыі - у інфапалатцы Цэнтра беларускай культуры, кожны жадаючы вырабляў паштоўку з аплікацыяй (выцінанка), атрымліваў наклейку ўдзельніка квэста і адну літару.

На другой станцыі - каля стала «Чай з травы», танцоры ансамбля «Лянок» частавалі шукальнікаў травяной гарбатай з мёдам. Трэба было адгадаць па смаку і даведацца па малюнках, з якіх расліны завараны напой, а таксама атрымаць другую літару.

На трэцяй станцыі - каля «Дрэва жаданняў», следапыта чакалі спевакі ансамбля "Купалінка". Яны дапамагалі яму напісаць патаемнае жаданне і даверыць яго старажытнаму дубу, а таксама выдавалі трэцюю літару.

На чацвёртай станцыі - каля «Незвычайнай літары», спявачкі ансамбля «Пралескі» загадвалі загадкі і выдавалі чацвёртую літару, адзіную з лацінскага алфавіту, якая патрапіла ў беларускую кіріліцу. З сабраных чатырох літар трэба было скласці слова, а гэта была «Ліпа» (liepa), і адшукаць такое дрэва ў парку.

На пятай станцыі - пад ліпай, у папараці схавалася «Кветка шчасця». Тут акцёры тэатральнай студыі «Паўлінка» выдавалі паспяховым следапытам кветку з пажаданнямі шчасця і частавалі беларускай цукеркай.

А па парку прагульваліся людзі ў прыгожых вянках з кветак і траў, якія яны самі сплялі ў творчай майстэрні «Купальскі вянок» пад пільным кіраўніцтвам спевакоў харавой капэлы «Спадчына».

Увесь гэты час на вялікай сцэне дынамічна ішоў канцэрт. Яго вялі дзве дзяўчыны - латышская Ліга і беларуская Яніна, якія ў купальскую ноч спявалі песні, плялі вянкі, каб затым пусціць іх па рацэ і абавязкова знайсці сваё шчасце. Яны ж на беларускай і латышскай мовах знаёмілі гледачоў з традыцыямі купальскія святкавання, народнымі прыметамі і павер'ямі. Да ўдзельнікаў і гледачоў народнага свята з прывітальнай прамовай і віншаваннямі звярнулася віцэ-мэр Даўгаўпілскай гарадской думы Лівія Янкоўская.

Канцэрт пачаўся з прыгожага выступлення ўзорнага фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Руны» з г.Полацка (Беларусь), які спецыяльна для Даўгаўпілса вывучыў дзве латышскія народныя песні. Беларускі канцэртны блок прадоўжыўся мультыкультурным, у якім выступілі ансамблі нацыянальна-культурных цэнтраў і таварыстваў Даўгаўпілса: руская «Славянка» (Цэнтр рускай культуры) і «Блакітная кветка» (Рэзэкнэ), украінская «Мрыя», яўрэйская «Авіва», польская «Харфа» , літоўская «Раса» (якая адмыслова да свята вывучыла песню на беларускай мове), нямецкі «Ларэляй». І зноў загучалі беларускія песні ў выкананні ансамбляў «Спадчына», «Купалінка» і «Пралескі», саліста Паўла Прозара, закруціўся ў танцах "Лянок". Моцнага здароўя, дабрабыту ў сем'ях і дамах, шчасця пажадала ўдзельнікам і гледачам Купалля ў фінале кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская, прапанаваўшы ўсім разам праспяваць вядомую беларускую народную песню «Касіў Ясь канюшыну».

 Усе чатыры гадзіны ў парку Дубровіна працавалі творчыя майстэрні розных арганізацый, дзе можна было атрымаць карысную інфармацыю і навучыцца чаму-небудзь цікаваму. Напрыклад, Цэнтр беларускай культуры вучыў рабіць папяровую выцінанку, культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» - ляльку-абярэг, а полацкія рамеснікі - саламяныя сувеніры і льняных «дамавікоў».
Свята-квэст "Беларускае Купалле" арганізаваў даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры, Упраўлення культуры, Цэнтра латышскай культуры, грамадскіх арганізацый “Patvērums “Drošā māja”, “Sadarbības platforma” і “Informācijas centrs imigrantiem”.

ЦБК выказвае словы шчырай удзячнасці і падзякі за інфармацыйную падтрымку свята газетам «Миллион», «Латгалес лайкс» і «Наш горад», парталам Gorod.lv, Nasha.lv і D-fakti.lv, радыёстанцыі «Аlіsе +» і прадпрыемству "Labiekartošana ".

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры