Бібліятэка

Бібліятэка ў Цэнтры беларускай культуры збіралася шмат год. Кнігі прыносілі беларусы, іх прывозілі ў падарунак госці, дарылі паэты і пісьменнікі.

Цяпер у бібліятэчных фондах змяшчаецца каля 1500 тамоў. Гэта кнігі пераважна на беларускай мове, класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, даведачная літаратура, кнігі па сувязях Латвіі і Беларусі. Многія кнігі ўтрымліваюць дароўныя надпісы аўтараў.

Бібліятэка сістэматызавана і аформлена па правілах бібліятэчнай справы. Кнігі расстаўлены ў алфавітным парадку і па каталозе: мастацкая і дзіцячая літаратура, паэзія, мастацтва, гісторыя, геаграфія, навучальная і даведачная літаратура, метадычная літаратура, падручнікі. Усе кнігі ўнесены ў каталог.

Бібліятэка для беларускай дыяспары служыць адкрытым сталом ідэй, за які запрошаны кожны, і дзе кожны знойдзе пажытак для творчасці, розуму, разважанняў, навучання

foto biblioteka