Заснавана ў 2019 годзе.
Кіраўнік творчага калектыву – прафесійны педагог і спявачка Анастасія Міхайлаўна Лукашонак.
Склад ансамбля – 8 школьнікаў. Дзеці спяваюць беларускія народныя і аўтарскія песні.
Дэбют дзіцячай студыі “Скарбніца” з песняй “Беларусь чароўная” адбыўся на святочным канцэрце Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, прысвечаным 20-годдзю Цэнтра беларускай культуры.
Зноў на вялікую сцэну “Скарбніца” выйшла на народным свяце “Беларускае Купалле” у Цэнтральным парку Даўгаўпілса і на IX Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.
А першае падарожжа і выступленне на конкурсе стала выдатным. 23 лістапада 2019 года ў Рызе адбыўся 1-й Конкурс беларускай песні ў Латвіі, арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Латвіі сярод творчых калектываў беларускіх арганізацый краіны. У лік пераможцаў увайшла дзіцячая студыя “Скарбніца” з Даўгаўпілса, якая атрымала пуцёўку на паездку ў Мінск для ўдзелу ў IV Фестывалі беларусаў свету ў 2020 годзе.