Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» заснаваны ў 2014 годзе.
У рэпертуары маладога музычнага калектыву - выкананне беларускіх народных песень, фальклорных абрадавых песень, сучасных аўтарскіх песень, а таксама песень на латышскай, латгальскай, рускай мовах. «Пралескі» выконваюць таксама песні на вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодькі.
Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» - удзельнік:
- Міжнароднага экафестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (Беларусь, 2015, 2017 г.),
- Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2014, 2015 г., 2017),
- VIII Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур “Вентспілскі вянок» (2015 г.);
- Песеннага фестывалю «Sūpojamies dziesmas -7” (Сілэнэ, 2015 г.)
- Браслаўскага кірмаша-канцэрта «Сустрэчы сяброў» (Беларусь, 2015 г.),
- ХІІІ Міжнароднага фестывалю «Песні памежжа» (Вільня, Літва, 2015 г.), бронзавы прызер (3 месца). Асобнага дыплома фестывалю калектыў быў удастоены за выкананне латышскай народной песні.
Ансамбль «Пралескі» удзельнічаў у канцэртах Свята Даўгаўпілса; святочных канцэртах «Каляды», «Купалле», 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, II Міжнароднай канферэнцыі Канфедэрацыі беларусаў памежжа; у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, многіх святах валасцей Даўгаўпілскага краю, у Міжнародным інфармацыйным дні праекта “Азбука інтэграцыі” і інш.
Састаў ансамбля – 6 самадзейных спявачак маладога ўзросту. Музычнае суправаджэнне – скрыпка, акардэон, музычныя апрацоўкі. Таксама практыкуюцца акапэльныя спевы.
Кіраўніца вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі» Цэнтра беларускай культуры - Настасся Лукашэнака.