Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” быў заснаваны ў 2014 годзе.

Кіраўніца вакальна-інструментальнага ансамбля – прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак.

У складзе ансамбля – 7 удзельніц маладога ўзросту.

У рэпертуары калектыву – беларускія народныя і фальклорныя абрадавыя песні, сучасныя і аўтарскія песні, а таксама песні на латышскай, латгальскай і рускай мовах.

Музычнае суправаджэнне – скрыпка, акардэон ці запіс фанаграмы, таксама практыкуюцца спевы a cappella і шматгалосныя спевы.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” – удзельнік святаў і фестываляў:

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.