Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка” заснавана ў 2007 годзе.

Кіраўніца тэатральнай студыі “Паўлінка” – педагог Інэса Казлоўская.

У складзе калектыву змешанага тыпу – 14 акцёраў-аматараў рознаўзроставых катэгорый.

У рэпертуары самадзейнага тэатра – пастаноўкі на беларускай мове п'ес вядомых беларускіх аўтараў: Я. Купалы “Паўлінка”, М. Чарота “Мікітаў лапаць”, Л. Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”, Ф. Аляхновіча “Чорт і баба”, В. Казлоўскай “У калядны вечар”, В. Сахаравай “На Полацкім замчышчы”; сцэнарыі народных святаў і абрадаў (Каляды, Купалле, Багач і інш.) і фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; сямейна-бытавыя гумарыстычныя сцэнкі і тэатральныя замалёўкі; спектаклі тэатра лялек і ценяў.

Тэатральная студыя “Паўлінка” – удзельнік святаў і фестываляў:

Тэатральная студыя “Паўлінка” прымала ўдзел у міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; Святах горада Даўгаўпілса і краявых мерапрыемствах; у фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.