9 снежня 2016 года, ў 18.0, ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца творчы вечар Валянціны Абушкевіч. У час вечара пройдзе дэфіле і выстава вязаных вырабаў, створаных умелымі рукамі Валянціны Пятроўны.
Валянціна Пятроўна Абушкевіч – лекар і рукадзельніца, знаток паэзіі і музыкі, член беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
Выстава і паказ вырабаў, створаных В.Абушкевіч, у Беларускім доме пройдзе ўжо не ў першы раз. Яе творчыя літаратурныя вечары заўсёды збіраюць поўную залу, людзі прыходзяць, каб пазнаёміцца бліжэй з творчасцю і біяграфіяй паэтаў у займальным выкладанні Валянціны Пятроўны.
У апошні час вязаныя рэчы ўсё больш набіраюць папулярнасць і з'яўляюцца ў гардэробе модніц. Гэта эксклюзіўны від мастацтва, і кожная мадэль – твор мастацтва ў адзінкавым экзэмпляры. Менавіта гэты від мастацтва гледачам прадэманструюць мадэлі – студэнткі Даўгаўпілскага ўніверсітэта, а аўтар раскажа пра кожны выраб.
Чакаем вас 9 снежня, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92, каб. 305) на дэфіле і выставе вязаных вырабаў Валянціны Пятроўны Абушкевіч.
Правядзём вечар разам у кругу знатакоў моды і ў дружнай атмасферы! Уваход свабодны.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306